Асабісты кабінет

Напярэдадні Дня Перамогі галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран разам дырэктарам Дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва Аленай Макаранка сталі гасцямі радыёпраграмы “Дыялогі пра культуру” на канале “Культура”. Гутарка з вядучым праграмы Навумам Гальпяровічам прысвячалася беларускім пісьменнікам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама захаванню памяці пра іх спадчыну. 
У прамым эфіры быў таксама прэзентаваны супольны праект “Ex arhivo”, які сёлета ажыццяўляецца часопісам “Роднае слова” і Дзяржаўным музеем-архівам літаратуры і мастацтва. Многія матэрыялы праекта змяшчаюць унікальныя сведчанні пра пакаленне, якое набліжала Вялікую Перамогу.

 

  Падрабязна

 

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шаржы на класікаў”, яе асновай сталі матэрыялы праекта “У анталогію беларускага шаржу”, які на працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца часопісам “Роднае слова”. 
Пра маштабнасць праекта сведчыць пералік партнёраў выставы “Шаржы на класікаў”: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі архіў-музей літаратуры і мастацтва і Беларускі саюз мастакоў. 

  Падрабязна

 

З часопісных публікацый – у музейныя экспазіцыі! Пашыраем роднасловаўскія абсягі!
Сябры! Ужо другі год часопіс ажыццяўляе аўтарскі праект “У анталогію беларускага шаржу”. Дзякуючы яму ўпершыню ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва сур’ёзна распавядаецца пра жанр з “несур’ёзнай” рэпутацыяй, а дзясяткі выяў вернуты ў навуковы зварот. 
Многія з іх будуць экспанавацца на выставе “Шаржы на класікаў”, што адкрыецца 29 красавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Гэта наш супольны праект з коласаўцамі, які ладзіцца пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага саюза мастакоў.
Шчыра запрашаем!

  Падрабязна

На падмурку слоў песняровых
Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Шапран Сяргей. Жанна Дапкюнас: “Любіць Беларусь так, як любіў яе Купала” [Інтэрв’ю] (3)

Саевіч Надзея. “Сабраць усё, што можна, аб Купалу – гэта наш абавязак перад гісторыяй…”: Дзейнасць Уладзіславы Луцэвіч па стварэнні музея (9)

Барткова Марыля. Уладзіслава Луцэвіч, берагіня Купалавага дома (15)

Варонава Галіна. Сцежкі памяці: Філіялы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (18)

Ціханавецкая Валянціна. Дзмітрый Полазаў і Янка Купала: Сустрэчы, якія зберагла гісторыя (25)

Палітыка Таццяна. Купалаў дом – дзецям (29)

Шапран Сяргей. Янка Купала ў профіль і анфас [У анталогію беларускага шаржу] (31)

Кароўчанка Алена. Шлюбы сям’і Луцэвічаў: Гісторыя адной знаходкі (36)

 

 

  Падрабязна

Напрыканцы сакавіка адбылося прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”». Яно адкрыла новы праект “Літаратурная брама XXI стагоддзя”, які рэдакцыя часопіса ажыццяўляе сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Выдавецкім домам “Звязда”. Новым стаў і фармат мерапрыемства. На гэты раз гасцям на прыкладзе толькі адной тэмы нумара прапанавалі пазнаёміцца са шматлікімі праектамі і ініцыятывам выдання, якія штомесяц увасабляюцца разам з партнёрамі “Роднага слова”.

 

  Падрабязна

 

Вясновыя перазовы

Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”

 

28 сакавіка 2024 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”».

Па традыцыі на авансцэну ў першым вясновым выпуску навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” выходзяць жанчыны. Сёлета гэта паэткі Ганна Новік і Еўдакія Лось, чые юбілеі прыпадаюць на сакавік; паэткі-сучасніцы Соф’я Шах і Людміла Кебіч, а таксама плеяда пісьменніц, чые творы склалі зборнік жаночай навелы з кніжнай серыі “Сучасная беларуская літаратура”; Ларыса Александроўская і Яўгенія Пфляўмбаўм, якія сталі гераінямі архіўных даследаванняў. Жанчынам належаць і каляровыя выявы нумара, у тым ліку жывапісны твор “Подых вясны” Раісы Кудрэвіч. Палатно пакіне фонды Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь на час мерапрыемства і будзе прадстаўлена яго гасцям напярэдадні 105-годдзя народнай мастачкі Беларусі.

У кантэксце заяўленай тэмы адбудзецца экспрэс-прэзентацыя музейна- часопісных праектаў “Роднага слова”, а таксама сумесных ініцыятыў, скіраваных на папулярызацыю беларускай культуры. Такі фармат дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца з адметнасцю часопіса і ацаніць яго патэнцыял для выкарыстання ў дзейнасці педагогаў, бібліятэкараў, музейных супрацоўнікаў і ўсіх зацікаўленых.

У мерапрыемстве бяруць удзел аўтары і партнёры часопіса, Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”, струнны ансамбль “La vie”, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Уваход вольны.

Шчыра запрашаем!

 

 

 

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21; +375 17 263 34 79

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13

 

  Падрабязна

 

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся круглы стол “Музею Янкі Купалы – 80”. 
Супрацоўнікі ўстановы прэзентавалі грамадскасці праекты юбілейнага года, былі абмеркаваны традыцыі творчага супрацоўніцтва, перспектыўныя накірункі ў працы, развіццё партнёрскіх сувязяў. 

Гісторыя супрацоўніцтва музея і навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” пачала складвацца ад самага пачатку існавання выдання. Першая публікацыя, прысвечаная тагачаснай экспазіцыі, з’явілася 35 гадоў таму – у лютаўскім нумары 1989 г. Пройдзены шлях  ад асветніцкіх публікацый супрацоўнікаў музея да маштабных навуковых музейна-часопісных праектаў. Пра гэта ўдзельнікам круглага стала расказала галоўны рэдактар часопіса Наталля Мікалаеўна Шапран. Быў анансаваны тэматычны раздзел “Роднага слова”, прысвечаны юбілею літаратурнага музея першага народнага паэта Беларусі, які выйдзе ў красавіцкім нумары выдання.
 

  Падрабязна

Літаратура і час

Мікуліч Мікола. “Жыцця дарожка выслана…”: Творчая індывідуальнасць Ганны Новік (3)

Бароўка Ванда. Мастацкае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны ў паэзіі Еўдакіі Лось (7)

Шматкова Ірына. Сучасная беларуская жаночая навела: высокая проза альбо любоўнае чытво? (11)

Рагойша Вячаслаў. Імклівы ўзлёт беларускай санетыстыкі: ад аднаго верша да дыядэмы вянкоў санетаў Соф’і Шах (16)

Сабуць Аліна. “Льецца музыкай слова…”: Музычна-паэ­тычны каларыт зборніка паэзіі “Мае начныя бліскавіцы” Людмілы Кебіч (19)

Бараноўскі Алесь. “Дзённік планетарнай трывогі”: Чарнобыльская трагедыя як фактар самаспазнання ў лірыцы Міколы Мятліцкага (22)

Давідоўскі Зміцер. Нястомны працаўнік – Кастусь Цвірка (26)

Брусевіч Анатоль. Янка Лучына і рэалістычны кірунак у беларускай паэзіі (27)

Сяржант Наталля. Імагалогія – новая галіна беларускага літаратуразнаўства: Па старонках маштабнага даследавання (31)

 

 

  Падрабязна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Самыя шчырыя віншаванні на пачатку вясны!

  Падрабязна

“Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”. Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя  Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў  агульнай  сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.

 

  Падрабязна
Літаратура і час
Трус Мікола. Сяргею Панізьніку на добры дзень ­слова 3
Трус Мікола. Пад кронай надзеі [Сяргей Панізьнік]: У энцыклапедыю “Максім Багдановіч” 5
Шматкова Ірына. Блукаючы па прасторах “Горада Мілаграда”: мастацкі свет паэзіі Людкі Сільновай 7
Дрозд Зміцер. Цяжар канчатковай вывучанасці: Ці быў каталіцкі мітрапаліт Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч дзядзькам Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу? Заканчэнне.  10
Буйноўская Вольга. “Слова пра паход Ігаравы” ў перакладзе Максіма Гарэцкага 14
Часнок Ірына. Наратыўная арганізацыя аповесці “Люба Лук’янская” Кузьмы Чорнага 17
Якавенка Наталля. Постмадэрнісцкая чуллівасць, або Мэшап па-беларуску [раман “Урб@н. М: Адзін дзень не майго жыцця” Людмілы Шчэрбы] 20
Мовы рысы непаўторныя
Старасценка Таццяна. Канцэпт каханне ў паэтычным дыскурсе Раісы Баравіковай 27
Лясовіч Святлана. Тапонімы як спосаб асэнсавання культурнай ідэнтычнасці: Паводле зборніка вершаў “Нас – многа!” Сяргея Панізьніка 29
Дзятко Дзмітрый. Перыядызацыя гісторыі беларускай лексікаграфіі: XIII – пачатак ХХ ст. Працяг. 33
Даніловіч Мікола. Рыфмаваныя фразеалагізмы – бінарныя злучнікавыя словаспалучэнні 38
Леўчанка Наталля. Варыянтнасць антрапанімічных кампанентаў у фразеалагізмах беларускай мовы 41
Каўрус Алесь. Карыстаемся лінгвістычнымі даведні­камі 45
Бандалетава Наталля. Тарфяныя пажары: Прафесійная лексіка 49
Методыка і вопыт
 Валочка Ганна. Фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў працэсе навучання беларускай мове 50
Мароз Святлана, Ржавуцкая Марына. Тэматычныя трэніровачныя практыкаванні па беларускай мове: Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе 55
Куляшова Наталля. Дыдактычныя гульні – сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў: Майстар-клас 61
Валатоўская Ніна. Вывучэнне фанетыкі ўкраінскай мовы: Лінгвадыдактычны аспект 63
Калі закончыўся ўрок
Еўсіевіч Тамара. Гонар і сумленне Беларусі: Літаратурная гасцёўня 66
Батура Іна. “Каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала…”: Літаратурная тэатралізацыя 72
Нацыянальная і сусветная культура
Врублеўская Ірына. Беларуска-польскія вытокі вакальнай лірыкі Мечыслава Карловіча 74
Ведрыч Наталля. Шлях навукоўца: Да 150-годдзя Мітрафана Доўнара-Запольскага   78
Герасімаў Глеб. Уплывы рэлігійнай іканаграфіі на ўвасабленне вобразаў гістарычных асоб у беларускім жывапісе другой паловы ХХ – ХХІ ст.   80
Габрусь Тамара. “Усё ж вядзе яна людства да неба…”: Да дня нараджэння мастацтвазнаўцы Элеаноры Вецер (1932 – 2011) 85
Карлюкевіч Алесь. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Беларусі: Пухавіцкі край. Працяг. 88
Касцюкевіч Мікіта. Асаблівасці гукарэжысуры кан­цэрт­на-відовішчных праграм: На прыкладзе “Славянскага базару ў Віцебску” 92
 
Паэтычная старонка. Сташчанюк В. “Гэта быў час зачыненых храмаў…” (87).
Віншуем з юбілеем! Вернаму аўтару “Роднага слова” Вячаславу Рагойшу – 75! (23).
Крытыка і бібліяграфія. Стралец М. Унікальны навучальны дапаможнік: пра кнігу “Немецкие страницы жизни и творчества русских поэтов-эмигрантов ХХ в мультикультурном образовательным пространстве” М. Жыгалавай (24).
Новыя выданні. Шур В. Навукова пра асобу і творчасць у грамадстве, літаратуры: пра кнігу “Спазнанне асобы і творчасці: артыкулы, успаміны, інтэрв’ю” А. Бельскага (26).
Нашы прозвішчы. Сцяцко П. Онімы пісьменнікаў (32, 37).
Лінгвістычны досвед. Сцяцко П. Займеннікі які, што, каторы ў складаным сказе (44).
Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 год. Жнівень (62, 73).
Сканворд. Гладкоў А. Святы народнага календара (96).