Асабісты кабінет

Умовы апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў

У адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі і аўтарэферата, зацверджанай пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2014 г. № 3, аб’ём навуковага артыкула павінен складаць не менш за 14 000 друкаваных знакаў, улічваючы прабелы, знакі прыпынку, лічбы і інш.

Элементы навуковага артыкула:

– анатацыя на англійскай і беларускай мовах, ключавыя словы артыкула;

– прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў) артыкула, яго назва;

– уводзіны;

– асноўная частка, якая ўключае графікі і іншы ілюстрацыйны матэрыял (пры яго наяўнасці);

– заключэнне, дзе дакладна сфармуляваны вынікі;

– спіс выкарыстаных крыніц;

– індэкс УДК;

– дата паступлення артыкула ў рэдакцыю.

Прымаюцца да друку артыкулы, якія маюць рэкамендацыю навуковага кіраўніка або кафедры.


Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Рэдакцыя прымае на разгляд матэрыялы на беларускай мове ў электронным выглядзе. Тэкставая інфармацыя мусіць быць запісаная ў фармаце Word, дапускаецца мінімальнае фарматаванне (шрыфт Times New Roman, вылучэнні або курсівам, або паўтлустым, або паўтлустым курсівам). 

Уся нятэкставая інфармацыя на электронных носьбітах можа быць запісана ў любым графічным фармаце (jpg, tiff; 300 dpi), але не павінна знаходзіцца ў тэксце ў фармаце Word. 

Неабходна пазначаць прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, месца яго працы, пасаду, вучоную ступень, званне, хатні адрас, тэлефоны, пашпартныя звесткі (серыя, нумар, калі і кім выдадзены, асабісты нумар, адрас рэгістрацыі).

 

У сувязі са зменамі ў падатковым заканадаўстве з 01.01.2023 г. арганізацыі абавязаны падаваць звесткі пра ўсе даходы фізічных асоб. Таму пры налічэнні ганарару выдавецтва будзе падаваць звесткі пра даходы аўтараў незалежна ад факта атрымання грашовых сродкаў на рукі. Для таго каб ганарар не налічаўся, аўтар можа адмовіцца ад яго, прыклаўшы да матэрыялу, які дасылаецца ў рэдакцыю, заяву. Спампаваць заяву можна праз QR-код

або па спасылцы https://qr.adu.by/sl/9BEu48T3I.

 

Размяшчэнне рэкламы 

Мы прапануем размяшчэнне рэкламы на другой і трэцяй старонках вокладкі часопіса.  

Прыярытэт аддаецца рэкламе адукацыйнага, культурнага і выхаваўчага характару. Рэкламны макет прымаецца ў фарматах любога графічнага або вектарнага рэдактара. Макеты, зробленыя ў офісных праграмах ці захаваныя ў фармаце jpg, не прымаюцца. Пры адсутнасці макета дызайн рэкламы аплачваецца асобна па ўзаемнай дамове.