Напрыканцы лета выйшаў з друку нумар часопіса “Роднае слова”, прымеркаваны да ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства. Над яго стварэннем рэдакцыя выдання, заручыўшыся падтрымкай сталых аўтараў, а таксама найлепшых настаўнікаў-практыкаў Магілёўскай вобласці, працавала не адзін месяц. А прэзентацыя нумара, уключаная ў праграму ўрачыстасцяў у Касцюковічах, стала сапраўдным святам для шырокага чытацкага кола і педагагічнай супольнасці раёна.
Ганаровых гасцей у сярэдняй школе № 2 Касцюковічаў сустракалі духмяным караваем, паэтычнымі радкамі і музычнымі нумарамі ў выкананні навучэнцаў. Ад імя галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам звярнулася вядучы спецыяліст Л.А. Багноўская, якая перадала галоўнаму рэдактару часопіса Н.М. Шапран падзяку “за плённае супрацоўніцтва, падтрымку і ўвагу да развіцця адукацыі рэгіёна і ўмацаванне іміджу культурнай сталіцы г. Касцюковічы”, падпісаную начальнікам ўпраўлення Л.Я. Здорыкавай.
Словы ўдзячнасці на адрас рэдакцыі “Роднага слова” прагучалі і ад кіраўніцтва аддзела па адукацыі Касцюковіцкага райвыканкама – на мерапрыемстве прысутнічалі начальнік аддзела А.С. Хомчанка і яе намеснік В.У. Шкаруба.
Літаратура і час
Бароўка Ванда. “Самабытны голас”: да 115-годдзя Юлія Таўбіна (3)
Мішчанчук Ірына. “Паклон табе, мой беларускі краю!..”: Урокі творчасці Ніла Гілевіча (8)
Баўтрэль Інеса. Пошукі свайго: цвёрдыя вершаваныя формы ў паэзіі Ніла Гілевіча (12)
Сабуць Аліна. Дамінанты літаратуразнаўчай эсэістыкі Ніла Гілевіча (16)
Самахвалаў Дзмітрый. Ніл Гілевіч – адрасант (20)
Шматкова Ірына. Паэтыка нацыянальнага характару беларуса ў лірыцы Генадзя Бураўкіна (21)
Бараноўскі Алесь. “Гняздо для птушкі радасці” Генадзя Бураўкіна: сэнсавыя і стылявыя дамінанты зборніка (25)
Шапран Сяргей. Філалагічнае пакаленне ў жанры сяброўскіх шаржаў і гістарычных ды літаратурных анекдотаў (29)
Кісліцына Ганна. Вобраз маці ў прозе Алены Брава: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны (34)
Падрабязна
Запрашаем на прэзентацыю тэматычнага нумара навуковага і метадычнага часопіса "Роднае слова", прымеркаванага да ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства. Яна пройдзе 6 верасня ў сярэдняй школе № 2 г. Касцюковічы (вул. Зіньковіча, 84), пачатак у 13.00. Да сустрэчы на свяце беларускага слова!
ПадрабязнаДа ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства
Касцюкоўшчынай блаславёныя
Бараноўскі Алесь. Антрапалогія будучыні ў паэзіі Аркадзя Куляшова (3)
Іваноў Яўген. Афарызмы ў мове твораў Аркадзя Куляшова: Да праблемы вывучэння і лексікаграфічнага апісання (8)
Марозава Алена. Рамантычна-псіхалагічная інтэрпрэтацыя вобразаў у тэлепастаноўках паводле твораў Аркадзя Куляшова (13)
Сінькова Людміла. Спасцігаючы перажытае: лёс і лірыка Аляксея Русецкага (16)
Тычко Галіна. Духоўная і побытавая культура беларусаў як форма адлюстравання нацыянальнай ідэнтычнасці ў творах Івана Чыгрынава (19)
Бязлепкіна-Чарнякевіч Аксана. Некалькі жыццяў Васіля Хомчанкі: парадоксы літаратурнай легітымізацыі (23)
Карлюкевіч Алесь. Прыродазнаўчая эсэістыка Рыгора Ігнаценкі (27)
Азаранка Наталля. “Пісьмянкоў луг” – свята паэзіі ў родным кутку (29)
Старасценка Таццяна. Методыка вызначэння тэкставых рэпрэзентантаў бінарных канцэптаў: На матэрыяле твораў Алеся Пісьмянкова (31)
Шапашнікава Алена. Зачараваны роднай прыродай: Майстар пейзажа Антон Бархаткоў (35)
Падрабязна
16 ліпеня ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі сталы аўтар часопіса "Роднае слова", настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” сярэдняй школы № 16 Мазыра Яўген Есіс у межах курсаў павышэння кваліфікацыі настаўнікаў-беларусаведаў пазнаёміў калег з актуальнымі матэрыяламі навуковага і метадычнага часопіса "Роднае слова". Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу-прэзентацыі, Яўген Валер'евіч засяродзіў увагу на асаблівасцях выкарыстання надрукаваных матэрыялаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, спецыфіцы арганізацыі пазакласнай дзейнасці.
Таксама гаворка ішла пра змест летніх нумароў часопіса, публікацыі, прысвечаныя Яну Чачоту і Цётцы (А.Пашкевіч). А яшчэ педагогі пазнаёміліся з анонсам тэматычнага жнівеньскага нумара, прысвечанага Дню беларускага пісьменства.
У Дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся круглы стол “З архіваў часу. Невядомы вядомы мастак Васіль Быкаў”, падчас якога быў прэзентаваны аднайменны аўтарскі цыкл, што выходзіць на старонках часопіса “Роднае слова” з майскага нумара.
Прапанаваны фармат мерапрыемства ўжо традыцыйны для навуковага выдання і архіўнай установы, якія аб’ядноўвае плённае супрацоўніцтва. На гэты раз гаворка ішла пра дасюль маладаследаваныя старонкі жыццяпісу народнага пісьменніка Беларусі, звязаныя з яго захапленнем выяўленчым мастацтвам. Сапраўдным прарывам у гэтай тэме, найперш праз публікацыі ў “Родным слове”, стала праца біёграфа Васіля Быкава – Сяргея Шапрана, дзякуючы якой чытацкае ўспрыманне асобы пісьменніка ўзбагацілася ведамі пра Быкава-мастака.
Падрабязна
9 ліпеня 2026 года а 15-й гадзіне ў Дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца мерапрыемства “З архіваў часу. Невядомы вядомы мастак Васіль Быкаў”, дзе пойдзе гаворка пра актуальныя архіўныя даследаванні, якія ўбачылі свет у публікацыях навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” і даюць адказ на шматлікія пытанні.
У круглым стале возьмуць удзел супрацоўнікі архіўных і музейных устаноў, даследчыкі беларускай літаратуры, мастацтвазнаўцы і сваякі вядомых дзеячаў айчыннай культуры.
Падчас мерапрыемства будуць экспанавацца малюнкі пісьменніка, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а таксама адбудзецца перадача ў фонды БДАМЛМ часткі гродзенскага архіва Васіля Быкава, у тым ліку яго невядомых графічных прац.
Шчыра запрашаем! Уваход вольны.
ПадрабязнаЛітаратура і час
Бароўка Ванда. Феномен Алаізы Пашкевіч у мастацкім асэнсаванні беларускіх пісьменнікаў (3)
Бахановіч Наталля. Экфрасіс у стылявой тканцы прозы Алаізы Пашкевіч: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны (7)
Трус Мікола. Верш “Жняя” Янкі Купалы: гісторыка-біяграфічны кантэкст, архіўна-музейны дыскурс (11)
Самахвалаў Дзмітрый. Складаны лёс і шчодры дар Паўла Пруднікава (15)
Трафімчык Анатоль. Вобраз маці ў паэзіі Віктара Гардзея: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны (16)
Бараноўскі Алесь. Мастацкая канцэпцыя малой радзімы ў лірыцы Віктара Гардзея: паміж біяграфізмам і міфатворчасцю (19)
Мішчанчук Ірына. Алесь Марціновіч – летапісец, які вяртае памяць (23)
Бязлепкіна-Чарнякевіч Аксана. Мадэль творчай самарэалізацыі Навума Гальпяровіча (27)
Мяцеліца Кірыл. Дапытлівы дух: Да 90-годдзя Вячаслава Чамярыцкага (30)
Падрабязна
На старонках "Роднага слова" штогод выходзіць праект "Памяць Вялікай Айчыннай". Сёлета яго склалі наступныя матэрыялы:
Электронную копію майскага нумара можна замовіць на сайце часопіса.
ПадрабязнаЛітаратура і час
Кошман Павел. Родны край Яна Чачота: гістарычныя і прасторавыя складнікі вобраза (3)
Брадзіхіна Ала. Балада “Свіцязь” у мастацкай інтэрпрэтацыі паэтаў-філаматаў Адама Міцкевіча, Яна Чачота і Тамаша Зана (7)
Марозава Іна. Эліза Ажэшка: літаратурная спадчына ў люстэрку электроннага каталога Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі (11)
Варабей Марына. Рэцэпцыя творчасці Уладзіслава Сыракомлі ў рускай літаратурнай крытыцы другой паловы ХІХ ст. (15)
Горны Аляксандр. “Ад веку мы спалі”: забыты беларускі гімн (19)
Карлюкевіч Алесь. Баранавічы: літаратурнае жыццё пасляваенных гадоў (22)
Шамякіна Марыя. Касмічная экспансія і зямная гісторыя: Паэма “Вяртанне на Зямлю” Аляксея Зарыцкага (25)
Уладзімір Гніламедаў, Мікола Мікуліч. Ідыястылі ў сучаснай беларускай літаратуры: На прыкладзе творчасці Навума Гальпяровіча, Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа (29)
Сопікава Валянціна. Еўдакія Лось, Вера Вярба, Галіна Загурская: сонечныя радкі паэтэс Віцебшчыны (34)
Падрабязна
360.jpg)
