Асабісты кабінет

“Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”. Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя  Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў  агульнай  сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.

Конкурс праводзіцца з 1 сакавіка да 31 кастрычніка 2024 года ў два этапы.

Прыём работ пачынаецца з дня апублікавання Палажэння аб Конкурсе і завяршаецца 10 верасня 2024 года.

Экспертыза і ацэнка конкурсных работ, вызначэнне лаўрэатаў – з 11 верасня да 31 кастрычніка 2024 года.

На конкурс прымаюцца работы, падрыхтаваныя ў межах наступных тэматычных кірункаў:

  • Беларуская мова ў XXI стагоддзі;
  • Беларуская мова сярод моў свету / Роднае слова ў дыялогу моў і культур;
  • Мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;
  • Сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;
  • Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;
  • Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;
  • Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;
  • Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.

Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе:

  • на адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Неабходна зрабіць пазнаку на канверце: “На конкурс”;
  • на электронны адрас: rs-konkurs@yandex.by.

Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца падчас Другога міжнароднага навуковага кангрэса “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы” (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа).

Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу чытайце ў палажэнні на сайце часопіса: www.rod-slova.by

 

Запрашаем юных знаўцаў роднага слова да ўдзелу!