Напярэдадні Дня Перамогі галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран разам дырэктарам Дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва Аленай Макаранка сталі гасцямі радыёпраграмы “Дыялогі пра культуру” на канале “Культура”. Гутарка з вядучым праграмы Навумам Гальпяровічам прысвячалася беларускім пісьменнікам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама захаванню памяці пра іх спадчыну.
У прамым эфіры быў таксама прэзентаваны супольны праект “Ex arhivo”, які сёлета ажыццяўляецца часопісам “Роднае слова” і Дзяржаўным музеем-архівам літаратуры і мастацтва. Многія матэрыялы праекта змяшчаюць унікальныя сведчанні пра пакаленне, якое набліжала Вялікую Перамогу.