З часопісных публікацый – у музейныя экспазіцыі! Пашыраем роднасловаўскія абсягі!
Сябры! Ужо другі год часопіс ажыццяўляе аўтарскі праект “У анталогію беларускага шаржу”. Дзякуючы яму ўпершыню ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва сур’ёзна распавядаецца пра жанр з “несур’ёзнай” рэпутацыяй, а дзясяткі выяў вернуты ў навуковы зварот.
Многія з іх будуць экспанавацца на выставе “Шаржы на класікаў”, што адкрыецца 29 красавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Гэта наш супольны праект з коласаўцамі, які ладзіцца пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага саюза мастакоў.
Шчыра запрашаем!
На падмурку слоў песняровых
Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
Шапран Сяргей. Жанна Дапкюнас: “Любіць Беларусь так, як любіў яе Купала” [Інтэрв’ю] (3)
Саевіч Надзея. “Сабраць усё, што можна, аб Купалу – гэта наш абавязак перад гісторыяй…”: Дзейнасць Уладзіславы Луцэвіч па стварэнні музея (9)
Барткова Марыля. Уладзіслава Луцэвіч, берагіня Купалавага дома (15)
Варонава Галіна. Сцежкі памяці: Філіялы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (18)
Ціханавецкая Валянціна. Дзмітрый Полазаў і Янка Купала: Сустрэчы, якія зберагла гісторыя (25)
Палітыка Таццяна. Купалаў дом – дзецям (29)
Шапран Сяргей. Янка Купала ў профіль і анфас [У анталогію беларускага шаржу] (31)
Кароўчанка Алена. Шлюбы сям’і Луцэвічаў: Гісторыя адной знаходкі (36)
Падрабязна
Напрыканцы сакавіка адбылося прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”». Яно адкрыла новы праект “Літаратурная брама XXI стагоддзя”, які рэдакцыя часопіса ажыццяўляе сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Выдавецкім домам “Звязда”. Новым стаў і фармат мерапрыемства. На гэты раз гасцям на прыкладзе толькі адной тэмы нумара прапанавалі пазнаёміцца са шматлікімі праектамі і ініцыятывам выдання, якія штомесяц увасабляюцца разам з партнёрамі “Роднага слова”.
Падрабязна
Вясновыя перазовы
Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”
28 сакавіка 2024 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”».
Па традыцыі на авансцэну ў першым вясновым выпуску навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” выходзяць жанчыны. Сёлета гэта паэткі Ганна Новік і Еўдакія Лось, чые юбілеі прыпадаюць на сакавік; паэткі-сучасніцы Соф’я Шах і Людміла Кебіч, а таксама плеяда пісьменніц, чые творы склалі зборнік жаночай навелы з кніжнай серыі “Сучасная беларуская літаратура”; Ларыса Александроўская і Яўгенія Пфляўмбаўм, якія сталі гераінямі архіўных даследаванняў. Жанчынам належаць і каляровыя выявы нумара, у тым ліку жывапісны твор “Подых вясны” Раісы Кудрэвіч. Палатно пакіне фонды Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь на час мерапрыемства і будзе прадстаўлена яго гасцям напярэдадні 105-годдзя народнай мастачкі Беларусі.
У кантэксце заяўленай тэмы адбудзецца экспрэс-прэзентацыя музейна- часопісных праектаў “Роднага слова”, а таксама сумесных ініцыятыў, скіраваных на папулярызацыю беларускай культуры. Такі фармат дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца з адметнасцю часопіса і ацаніць яго патэнцыял для выкарыстання ў дзейнасці педагогаў, бібліятэкараў, музейных супрацоўнікаў і ўсіх зацікаўленых.
У мерапрыемстве бяруць удзел аўтары і партнёры часопіса, Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”, струнны ансамбль “La vie”, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Уваход вольны.
Шчыра запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21; +375 17 263 34 79
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13
Падрабязна
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся круглы стол “Музею Янкі Купалы – 80”.
Супрацоўнікі ўстановы прэзентавалі грамадскасці праекты юбілейнага года, былі абмеркаваны традыцыі творчага супрацоўніцтва, перспектыўныя накірункі ў працы, развіццё партнёрскіх сувязяў.
Гісторыя супрацоўніцтва музея і навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” пачала складвацца ад самага пачатку існавання выдання. Першая публікацыя, прысвечаная тагачаснай экспазіцыі, з’явілася 35 гадоў таму – у лютаўскім нумары 1989 г. Пройдзены шлях ад асветніцкіх публікацый супрацоўнікаў музея да маштабных навуковых музейна-часопісных праектаў. Пра гэта ўдзельнікам круглага стала расказала галоўны рэдактар часопіса Наталля Мікалаеўна Шапран. Быў анансаваны тэматычны раздзел “Роднага слова”, прысвечаны юбілею літаратурнага музея першага народнага паэта Беларусі, які выйдзе ў красавіцкім нумары выдання.
Літаратура і час
Мікуліч Мікола. “Жыцця дарожка выслана…”: Творчая індывідуальнасць Ганны Новік (3)
Бароўка Ванда. Мастацкае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны ў паэзіі Еўдакіі Лось (7)
Шматкова Ірына. Сучасная беларуская жаночая навела: высокая проза альбо любоўнае чытво? (11)
Рагойша Вячаслаў. Імклівы ўзлёт беларускай санетыстыкі: ад аднаго верша да дыядэмы вянкоў санетаў Соф’і Шах (16)
Сабуць Аліна. “Льецца музыкай слова…”: Музычна-паэтычны каларыт зборніка паэзіі “Мае начныя бліскавіцы” Людмілы Кебіч (19)
Бараноўскі Алесь. “Дзённік планетарнай трывогі”: Чарнобыльская трагедыя як фактар самаспазнання ў лірыцы Міколы Мятліцкага (22)
Давідоўскі Зміцер. Нястомны працаўнік – Кастусь Цвірка (26)
Брусевіч Анатоль. Янка Лучына і рэалістычны кірунак у беларускай паэзіі (27)
Сяржант Наталля. Імагалогія – новая галіна беларускага літаратуразнаўства: Па старонках маштабнага даследавання (31)
Падрабязна
“Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”
Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”. Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.
Падрабязна
Расціслаў Бензярук – настаўнік, пісьменнік, журналіст, аўтар “Роднага слова” з 1990 г. Нарадзіўся 27 лютага 1944 г. у вёсцы Стрыганец (цяпер хутары Стрыганецкія Бусні) Жабінкаўскага раёна. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Выкладаў мову і літаратуру ў школах на Брэстчыне, а потым 35 гадоў працаваў у раённай газеце “Сельская праўда”. Аўтар 17 кніг паэзіі і прозы. Уганараваны літаратурнымі прэміямі імя Уладзіміра Калесніка і Васіля Віткі, знакам “За вялікі ўклад у літаратуру”, пераможца конкурсаў “Духоўная веліч” і на найлепшае апавяданне ў газеце “Звязда”. Паўвека, як яго казкі трывала ўвайшлі ў школьныя падручнікі і кнігі для пазакласнага чытання.
Нізку вершаў для “Роднага слова” падрыхтаваў аўтар.
Падрабязна
Няма дрэва без каранёў,
Няма Чалавека без Мовы матчынай!
Аўтограф Аляксея Дударава з архіва часопіса “Роднае слова” (1994).
Падрабязна