Асабісты кабінет

 

Часопісны праект “На падмурку слоў Песняровых”, які выйшаў у красавіцкім нумары часопіса “Роднае слова” да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, быў прэзентаваны ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. 
Галоўны рэдактар выдання Наталля Шапран і загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Купалаўскага музея Марыля Барткова сталі гасцямі перадачы “Творчы вечар”. Яны падзяліліся са слухачамі і аўтарам перадачы Галінай Шаблінскай уражаннямі ад юбілейнай імпрэзы, што адбылася напярэдадні і расказалі пра плён шматгадовага супрацоўніцтва. Гаворка ішла таксама пра шляхі сучаснага купалазнаўства і тую адметную ролю, якую выконвае ў ім навукова-асветніцкая дзейнасць часопіса “Роднае слова”. 
Паслухаць выпуск “Творчага вечара” можна па спасылцы.

  Падрабязна

 

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ўрачыста адзначыў сваё 80-годдзе. Створаны ў 1944 годзе, калі вызваленая ад захопнікаў Беларусь адраджалася да новага жыцця, ён стаў данінай памяці  беларусаў свайму Песняру.
На святкаванні гучала шмат цёплых слоў ад афіцыйных асоб, сяброў і былых супрацоўнікаў Купалавага дома. Ад імя рэдакцыі і чытачоў “Роднага слова” калег павіншавала галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран. Сімвалам плённага і шматгадовага супрацоўніцтва з музеем-юбілярам стаў памятны знак “Сябар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы”, якім Наталля Мікалаеўна была ўганаравана падчас мерапрыемства.

  Падрабязна

 

Працягваецца плённае супрацоўніцтва часопіса “Роднае слова” з вядучымі літаратурнымі музеямі краіны. Падчас штогадовай Ночы музеяў у  Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася куратарская экскурсія па часовай выставе “Шаржы на класікаў”. Госці музея мелі магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі экспазіцыі, створанай  паводле публікацый часопіснага праекта “У анталогію беларускага шаржу” і пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага саюза мастакоў. 
Эксклюзіўны аповед ад аўтара роднасловаўскага праекта Сяргея Шапрана і галоўнага захавальніка фондаў Коласаўскага музея, унучкі Якуба Коласа, Васіліны Міцкевіч доўжыўся нон-стоп тры экскурсіі запар. 
Зацікаўленасць і эмацыйныя водгукі слухачоў куратарскай экскурсіі пацвердзілі вялікі адукацыйна-выхаваўчы патэнцыял падобнага фармату ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.

 

 

  Падрабязна

Старонка галоўнага рэдактара. “Помніце пра нас, людзі…”: Да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава (3)

 

Літаратура і час

Шапран Сяргей. Ад імя пакалення: Кнігі і лёс Васіля Быкава ў люстэрку эпісталярнай спадчыны (4)

Бароўка Ванда. Васіль Быкаў пра літаратуру і творчасць беларускіх пісьменнікаў (9)

Уладзіміраў Сяргей. Фатаграфія як летапіс жыцця Васіля Быкава (13)

Трус Мікола. Сінтэз фатаграфічнага і тэкставага, або Некананічныя аўтапартрэты пісьменнікаў [Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч] (16)

Шапран Сяргей. “З перакананнем, што пачуцці сяброўства даўжэйшыя за жыццё”: Васіль Быкаў і Генадзь Бураўкін (20)

Штэйнер Іван. “In rebus bellicis maxime dominatur Fortuna”: эсэ Мішэля Мантэня і максімы Васіля Быкава (22)

Якавенка Наталля. “Народжаны беларусам – беларусам застанецца”: Нацыянальная адметнасць аўтарскіх перакладаў Васіля Быкава (27)

 

 

  Падрабязна

 

На фота, зробленым у 1945 годзе, – Васіль Быкаў з франтавым сябрам. 
На адвароце рукой пісьменніка пазначана: “На добрую память Отцу и Матери в первые месяцы мира… ”

З Днём Перамогі!

  Падрабязна

Напярэдадні Дня Перамогі галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран разам дырэктарам Дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва Аленай Макаранка сталі гасцямі радыёпраграмы “Дыялогі пра культуру” на канале “Культура”. Гутарка з вядучым праграмы Навумам Гальпяровічам прысвячалася беларускім пісьменнікам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама захаванню памяці пра іх спадчыну. 
У прамым эфіры быў таксама прэзентаваны супольны праект “Ex arhivo”, які сёлета ажыццяўляецца часопісам “Роднае слова” і Дзяржаўным музеем-архівам літаратуры і мастацтва. Многія матэрыялы праекта змяшчаюць унікальныя сведчанні пра пакаленне, якое набліжала Вялікую Перамогу.

 

  Падрабязна

 

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шаржы на класікаў”, яе асновай сталі матэрыялы праекта “У анталогію беларускага шаржу”, які на працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца часопісам “Роднае слова”. 
Пра маштабнасць праекта сведчыць пералік партнёраў выставы “Шаржы на класікаў”: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі архіў-музей літаратуры і мастацтва і Беларускі саюз мастакоў. 

  Падрабязна

 

З часопісных публікацый – у музейныя экспазіцыі! Пашыраем роднасловаўскія абсягі!
Сябры! Ужо другі год часопіс ажыццяўляе аўтарскі праект “У анталогію беларускага шаржу”. Дзякуючы яму ўпершыню ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва сур’ёзна распавядаецца пра жанр з “несур’ёзнай” рэпутацыяй, а дзясяткі выяў вернуты ў навуковы зварот. 
Многія з іх будуць экспанавацца на выставе “Шаржы на класікаў”, што адкрыецца 29 красавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Гэта наш супольны праект з коласаўцамі, які ладзіцца пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага саюза мастакоў.
Шчыра запрашаем!

  Падрабязна

На падмурку слоў песняровых
Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Шапран Сяргей. Жанна Дапкюнас: “Любіць Беларусь так, як любіў яе Купала” [Інтэрв’ю] (3)

Саевіч Надзея. “Сабраць усё, што можна, аб Купалу – гэта наш абавязак перад гісторыяй…”: Дзейнасць Уладзіславы Луцэвіч па стварэнні музея (9)

Барткова Марыля. Уладзіслава Луцэвіч, берагіня Купалавага дома (15)

Варонава Галіна. Сцежкі памяці: Філіялы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (18)

Ціханавецкая Валянціна. Дзмітрый Полазаў і Янка Купала: Сустрэчы, якія зберагла гісторыя (25)

Палітыка Таццяна. Купалаў дом – дзецям (29)

Шапран Сяргей. Янка Купала ў профіль і анфас [У анталогію беларускага шаржу] (31)

Кароўчанка Алена. Шлюбы сям’і Луцэвічаў: Гісторыя адной знаходкі (36)

 

 

  Падрабязна

Напрыканцы сакавіка адбылося прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”». Яно адкрыла новы праект “Літаратурная брама XXI стагоддзя”, які рэдакцыя часопіса ажыццяўляе сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Выдавецкім домам “Звязда”. Новым стаў і фармат мерапрыемства. На гэты раз гасцям на прыкладзе толькі адной тэмы нумара прапанавалі пазнаёміцца са шматлікімі праектамі і ініцыятывам выдання, якія штомесяц увасабляюцца разам з партнёрамі “Роднага слова”.

 

  Падрабязна