Працягваецца плённае супрацоўніцтва часопіса “Роднае слова” з вядучымі літаратурнымі музеямі краіны. Падчас штогадовай Ночы музеяў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася куратарская экскурсія па часовай выставе “Шаржы на класікаў”. Госці музея мелі магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі экспазіцыі, створанай паводле публікацый часопіснага праекта “У анталогію беларускага шаржу” і пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага саюза мастакоў.
Эксклюзіўны аповед ад аўтара роднасловаўскага праекта Сяргея Шапрана і галоўнага захавальніка фондаў Коласаўскага музея, унучкі Якуба Коласа, Васіліны Міцкевіч доўжыўся нон-стоп тры экскурсіі запар.
Зацікаўленасць і эмацыйныя водгукі слухачоў куратарскай экскурсіі пацвердзілі вялікі адукацыйна-выхаваўчы патэнцыял падобнага фармату ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.