ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе навукова-даследчых і творчых работ на тэму

“Тут родныя трымаюць карані”

 

I. Агульныя палажэнні

Конкурс навукова-даследчых і творчых работ (далей – конкурс), прымеркаваны да Года малой радзімы, – ініцыятыва ўстановы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”», скіраваная на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей у грамадстве, гісторыка-культурнай спадчыны народа, культуры сямейных адносін; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых і творчых здольнасцей сярод навучэнцаў, студэнтаў і працоўнай моладзі (далей – канкурсанты).

 

  Падрабязна

7 снежня 2016 г. адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ на тэму  “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў” у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

  Падрабязна

Дыпломамі І ступені ў намінацыі “Гісторыя ўласнага роду, сям’і” ўзнагароджаны:

Гладчанка Яна Якаўлеўна, вучаніца ДУА “Жо­дзінская жаночая гімназія” (кіраўнік – Аніскевіч Галіна Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі);

Грушэцкі Алег Леанідавіч, журналіст;

Згрундо Ірына Генадзеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Жодзіна”;

Пархамчук Кацярына Андрэеўна, навучэнка Пінскага каледжа УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна” (кіраўнік – Пархамчук Таццяна Валер’еўна, дырэктар ДУА “Гнеўчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці).

  Падрабязна

I. Агульныя палажэнні

Конкурс навукова-даследчых і творчых работ (далей – конкурс), прымеркаваны да Года культуры, – ініцыятыва ўстановы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”», скіраваная на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей у грамадстве, гісторыка-культурнай спадчыны народа, культуры сямейных адносін; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых і творчых здольнасцей сярод навучэнцаў, студэнтаў і моладзі.

  Падрабязна

19 мая 2014 г. у сталічным Доме літаратара Саюзам пісьменнікаў Беларусі і рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ вучняў, прысвечанага 70-годдзю з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Конкурс праводзіўся па тэматычных накірунках: “70-годдзе з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Мае родзічы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, “Люблю цябе, чыстая Белая Русь”.

  Падрабязна

19 мая 2014 г.  у сталічным Доме літаратараў Саюзам пісьменнікаў Беларусі і рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ вучняў,  прысвечанага 70-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У конкурсе  ўдзельнічалі навучэнцы з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцы ў намінацыях “Люблю цябе, чыстая Белая Русь!, “Мае родзічы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, “70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” атрымалідыпломы і падарункі ад СПБ. Кіраўнікі творчых работ вучняў-пераможцаў – настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі – узнагароджаны граматамі.

  Падрабязна

I. Агульныя палажэнні

Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей – конкурс), прымеркаваны да  70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – грамадская ініцыятыва грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і ўстановы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”», скіраваная на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду беларускай мовы і літаратуры, развіццё мастацкай творчасці сярод навучэнцаў.

  Падрабязна

Рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі былі падведзены вынікі ІІ Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ вучняў.

Конкурс быў аб’яўлены ў мінулым годзе. Цэлы год мы атрымлівалі работы вучняў і нават некаторых настаўнікаў. Вельмі прыемна, што адгукнуліся ўсе рэгіёны нашай Беларусі. А гэта сведчыць пра ўвагу вучняў да роднай мовы і літаратуры, увогуле да чытання кніг, цікавасць да творчасці як пісьменнікаў класікаў, так і да сучасных творцаў, занепакоенасць праблемаю зберажэння духоўнай беларускай спадчыны. А яшчэ пра тое, што ў часопіса “Роднае слова” шмат прыхільнікаў і сяброў.

  Падрабязна