Асабісты кабінет

Рэдакцыі часопіса “Роднае слова” і газеты “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчаюць конкурс эсэ “Адрасы роднага слова” да Года гістарычнай памяці. Конкурс прымеркаваны да юбілейных датаў перыядычных выданняў, якія займаюць значнае месца ў культурна-асветніцкай прасторы сучаснай Беларусі: 35-годдзя з дня заснавання навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, 90‑годдзя – літаратурнай газеты “Літаратура і мастацтва” і 100-годдзя – літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Полымя”. 
Ініцыятыва скіравана на папулярызацыю і пашырэнне кола чытачоў беларускамоўных выданняў, далучэнне школьнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, развіццё творчых здольнасцей вучнёўскай моладзі. 
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На конкурс прымаюцца раней не друкаваныя работы ў жанры эсэ наступнай тэматыкі: 
•    творчае асэнсаванне спадчыны беларускіх пісьменнікаў – юбіляраў 2022 г. (Я. Купала, Я. Колас, Я. Брыль, М. Танк, П. Панчанка і інш.);
•    знаёмства з жыццём і дзейнасцю літаратараў-землякоў (уражанні ад прачытаных твораў, творчых сустрэч, наведвання выстаў, кніжных экспазіцый і інш.);
•    літаратурны партрэт малой радзімы;
•    шлях літаратурна-краязнаўчага даследавання: пошукі і знаходкі;
•    сучасны літаратурны працэс на старонках навукова-метадычных і літаратурна-мастацкіх выданняў: водгук на прачытаны артыкул, твор.

Тэрмін прыёму эсэ: з 1 кастрычніка 2022 г. да 10 студзеня 2023 г.

Падвядзенне вынікаў: да 31 студзеня 2023 г. 
 

Форма заяўкі для ўдзелу 

Аўтары найлепшых прац будуць адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі арганізатараў.
Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу чытайце ў палажэнні на сайце часопіса. Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся на адрас: konkurs@rod-slova.by.


Запрашаем юных аматараў роднага слова да ўдзелу!

  Падрабязна
  • 19 верасня 2022 19:11:14
  • На старонцы:
    Показано с 4 по 4 из 20 (всего 20 страниц)