Ты ад маці, ты матчына,
Беларуская мова.
Зорамі растлумачана
Сэрцу кожнае слова.
Ты як раніца шчырая,
Маеш цёплыя рукі.
І вяртаюцца выраі –
Толькі б чуць твае гукі.
Там, дзе ёсць ты, – пагоднее,
Дзе няма – там зімова.
Будзь для ўдзячных паходняю,
Беларуска мова!
Аўтограф народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна з архіва часопіса “Роднае слова” (1993).
Са святам, сябры!