Паважаныя калегі, віншуем вас з Днём ведаў!  Няхай новы навучальны год будзе насычаны цікавымі падзеямі, новымі здзяйсненнямі і асабістымі перамогамі!

Прафесія настаўніка – адна з самых высакародных. Яна патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі, вытрымкі і педагагічнага майстэрства. Добрых настаўнікаў памятаюць усё жыццё, а веды, здабытыя ў школе, ніколі не забываюцца. Менавіта вы, шаноўныя калегі, спрыяеце станаўленню адукаванай, мэтанакіраванай і культурнай асобы. А значыць – фарміруеце будучыню нашай краіны.

Жадаем натхнення і плёну ў вашай адказнай справе, новых прафесійных вяршынь і задавальнення ад любімай працы! Няхай вучні радуюць вас сваімі поспехамі і дасягненнямі! Моцнага вам здароўя, асабістага шчасця і дабрабыту! Са святам!