10 верасня заканчваецца тэрмін прыёму навукова-даследчых работ на конкурс “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”, які рэдакцыя часопіса “Роднае слова” праводзіць сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя інстытута, якое будзе адзначацца ў лістападзе. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Другога міжнароднага навуковага кангрэса “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.
Больш падрабязна – на сайце часопіса: www.rod-slova.by (укладка “Конкурс”).