Асабісты кабінет

Купалаўскі нумар-альманах “Роднага слова” быў прэзентаваны чытачам мінскай Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран падзялілася з наведвальнікамі гісторыяй задумы і падрыхтоўкі нумара, прымеркаванага да 140-годдзя народнага паэта, расказала пра змест выпуску і звярнула ўвагу на тыя публікацыі, што могуць зацікавіць самае шырокае кола чытачоў.

Музычнымі гасцямі сустрэчы сталі цудоўныя вакалісты Аляксандр Валодчанка і Наталля Папко.