2 чэрвеня 2022 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа часопіс “Роднае слова” прэзентуе публікацыі нумара-альманаха, прымеркаванага да 140-годдзя Янкі Маўра, якія выяўляюць актуальны педагагічна-выхаваўчы патэнцыял твораў пісьменніка і іх увасаблення ў іншых відах мастацтва, разглядаюць стратэгіі асэнсавання чытання як важны складнік выхавання асобы і яе сацыялізацыі, прапануюць сучасныя формы працы з дзецьмі (інтэлектуальныя гульні, літаратурныя квэсты і інш.).
Прэзентацыя ў фармаце круглага стала “Яго свет належыць дзецям” пройдзе ў межах Фестывалю дзіцячай кнігі “Міхасёвы прыгоды” і прысвечана Міжнароднаму дню абароны дзяцей.