26 лістапада не стала нашага калегі, даўняга і вернага аўтара “Роднага слова” Івана Міхайлавіча Герасімовіча, былога намесніка галоўнага рэдактара часопіса, з 2000 г. – выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя М. С. Высоцкага.
Нарадзіўся Іван Міхайлавіч 1 ліпеня 1960 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1986). Працаваў дырэктарам школы ў вёсцы Чыжаха Бярэзінскага раёна, настаўнічаў. У каледжы кіраваў літаратурным клубам “Класікі і сучаснікі”. Удзельнічаў з навучэнцамі ў імпрэзах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Летась быў прызнаны аўтарам найлепшай метадычнай публікацыі ў часопісе “Роднае слова”.
Рэдакцыя выказвае шчырае спачуванне родным і сябрам, калегам і навучэнцам Івана Міхайлавіча.