Асабісты кабінет

“Памяць Вялікай Айчыннай…” – так называецца спецыяльны праект чэрвеньскага нумара “Роднага слова”. Яго матэрыялы аб’ядноўваюць усе часопісныя раздзелы і нават вокладкі, на якіх сёлета штомесяц паўстаюць выявы са збораў Нацыянальнага мастацкага музея і Беларускага саюза мастакоў.

Невыпадковая ў чэрвеньскім нумары і тэма Васіля Быкава, чые творы – ўвасабленне праўдзівай памяці пра Вялікаю Айчынную вайну. Да дваццатай гадавіны з дня яго смерці прымеркаваны публікацыі:

“На вуліцы Танка, былой Танкавай” Сяргея Шапрана;

«“Знак бяды” Васіля Быкава і “Знак бяды” Міхаіла Пташука: мастацтва сімвала супраць майстэрства рэалізму» Яна Лысага, а таксама дыдактычны матэрыял “Знак таленту Васіля Быкава: Заданні (ХІ клас)” Кацярыны Ганчарэнкі.


 

Іншыя навуковыя артыкулы і метадычныя распрацоўкі спецыяльнага праекта “Памяць Вялікай Айчыннай…”:

«“Ім не спявалі маткі калыханкі…”: Асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці прадстаўнікоў філалагічнага пакалення» Ірыны Мішчанчук;

«Голас вогненных вёсак: Адлюстраванне хатынскай трагедыі ў аповесці “Тартак” Івана Пташнікава» Алы Жардзецкай;

“Людзі маёй памяці – Уладзімір Мехаў і Ганна Краснапёрка” Зміцера Давідоўскага;

“Вобраз вайны-кантынуума ў беларускай прозе другой паловы ХХ ст.” Зоі Траццяк;

“Вобраз жанчыны ў ваенным ігравым кіно Беларусі” Сяргея Карбоўскага;

“Гукавы сімвал Радзімы: лёс царкоўных званоў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” Алены Шацько;

“Людзі пяра: праўда пра вайну: Пазакласнае мерапрыемства (VII–ХІ класы) Наталлі Куляшовай;

“Пісьменнікі-франтавікі Беларусі: Інтэлектуальная гульня (Х–ХІ класы) Леаніда Бязручкі.


 

Электронную копію чэрвеньскага нумара можна замовіць на сайце часопіса.