“Памяць Вялікай Айчыннай…” – праект “Роднага слова”, падрыхтаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай навалы. Матэрыяламі праекта, што выйшаў у чэрвеньскім нумары часопіса, сталі літаратура- і мовазнаўчыя даследаванні, метадычныя распрацоўкі, мастацтвазнаўчыя артыкулы і рэпрадукцыі твораў жывапісу:
“Мастацкае асэнсаванне каштоўнасці чалавечага жыцця і воінскага абавязку ў беларускім ваенным рамане” Ганны Навасельцавай;
“Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава” Святланы Сычовай;
“Васіль Быкаў як філосаф” Анжэлы Мельнікавай;
“Лексіка-семантычнае поле вайны ў беларускім мастацкім дыскурсе” Васіля Старычонка;
«“Гэта не вялікая, а найвялікшая Перамога!”: Вайна ў творчасці Мая Данцыга» Наталлі Сяліцкай;
“Мастачка і партызанка Соф’я Лі” Яны Федарэц і Алега Лашыцкага;
“Гродна Васіля Быкава: штрыхі да экскурсіі” Віталя Карнелюка;
“Комплексныя заданні па беларускай літаратуры: Аповесць “Знак бяды” В. Быкава” Мікалая Навумчыка;
«“Пароль… чуласці і рашучасці… Беларусі”: Літаратурная гасцёўня да 100-годдзя Васіля Быкава (IX–XI класы)» Ірэны Казлоўскай;
«“Шчаслівы выпадак”: Гульня-віктарына па творчасці Васіля Быкава (XI клас)» Таццяны Лойшы.