Асабісты кабінет

31 сакавіка скончыўся прыём эсэ на конкурс “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, які мы ладзім сумесна з філалагічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Па адрасах дасланых прац можна вывучаць геаграфію Беларусі, а іх колькасць перавысіла нашы самыя смелыя чаканні – зарэгістравана больш за 350 удзельнікаў. У сувязі з гэтым арганізатары конкурсу павялічылі колькасць намінацый і спецыяльных прызоў.  
Дзякуем за вашу актыўнасць! 

Увага!
Падвядзенне вынікаў адбудзецца 15 красавіка ў 12.00 на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31). 
Усе канкурсанты ў найбліжэйшы час атрымаюць афіцыйнае запрашэнне на адрас электроннай пошты ўстановы адукацыі.

Спадзяемся, што наша сустрэча стане сапраўдным святам беларускага пісьменства!