Асабісты кабінет

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Трынаццатыя Танкаўскія чытанні”. На пленарным пасяджэнні форуму, прымеркаванага да 110-годдзя народнага паэта, выступіла галоўны рэдактар “Роднага слова”.
Вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, Наталля Шапран прапанавала разам “пагартаць” старонкі вераснёўскага нумара, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, а таксама расказала пра цёплыя стасункі, што звязвалі рэдакцыю часопіса з Максімам Танкам.
Словы яго дарчага аўтографа, адрасаваныя нашаму выданню, сталі сімвалічнай падтрымкай для даследчыкаў жыцця і творчасці паэта.


Электронную версію вераснёўскага нумара “Роднага слова”, які змяшчае літаратуразнаўчыя матэрыялы і метадычныя распрацоўкі, прысвечаныя Максіму Танку, можна замовіць на сайце часопіса.