Асабісты кабінет

У дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа адбылася ХХХVІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны-2023”, прысвечаная стагоддзю паэмы “Новая зямля”. Падчас мерапрыемства прайшла прэзентацыя спецыяльнага праекта часопіса “Роднае слова”, распачатага ў кастрычніцкім нумары і прымеркаванага да векавога юбілею паэмы Якуба Коласа. Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран пазнаёміла ўдзельнікаў канферэнцыі з адметнымі публікацыямі першай часткі “роднасловаўскіх каласавін”, а таксама анансавала матэрыялы рэдакцыйнага праекта, што выйдуць у двух наступных нумарах.