Асабісты кабінет

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран узяла ўдзел у круглым стале, які адбыўся ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
У сваім выступленні яна акрэсліла ролю навуковага выдання ў папулярызацыі беларускай мовы. “Наш часопіс самім фактам свайго існавання прызначаны папулярызаваць беларускую мову, – адзначыла рэдактар. – Кожная публікацыя, ілюстрацыя скіраваны на падтрымку і захаванне роднага слова”.

Пытанні развіцця і пашырэння беларускай мовы падчас сустрэчы абмяркоўвалі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка, загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ Віктар Іўчанкаў, намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Вольга Зелянко, а таксама галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна.

Фота БЕЛТА https://www.belta.by/society/view/saverchenko-bez-podderzhki-gosudarstva-govorit-pro-sohranenie-belorusskogo-jazyka-nevozmozhno-485944-2022/