Асабісты кабінет

 

У гэтым годзе навукова-метадычнае выданне “Роднае слова” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры злучае не толькі даўняе сяброўства, але і супольны праект “Музейны квартал”. Яго героямі ўжо сталі сёлетнія юбіляры Іван Шамякін, Іван Мележ, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва, Васіль Вітка, Валянціна Коўтун.

 

 

 

 

 

 

У жнівеньскім нумары былі змешчаны матэрыялы, прымеркаваныя да 85-годдзя Генадзя Бураўкіна. Пра іх адметнасць гасцям юбілейнай вечарыны “Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет…”, што адбылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, распавяла галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран.

Падчас сустрэчы ў музеі гучалі вершы Генадзя Бураўкіна, літаратары Кастусь Цвірка, Навум Гальпяровіч і Зіновій Прыгодзіч падзяліліся ўспамінамі пра сяброўства з паэтам, пранесенае праз усё жыццё.