Асабісты кабінет

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая экспазіцыя друкаваных выданняў “Перабытых часаў ніць”. Сярод іх – унікальныя асобнікі з так званага кола чытання паэта, якія датуюцца канцом XIX – пачаткам XX ст., рэдкія часопісы 1920–1930 гг. з яго асабістай бібліятэкі, нумары, якія прысвячаліся юбілейным датам, выданні з падпіскі Якуба Коласа.
А завяршаецца выстава асобнікамі “Роднага слова” і, па храналогіі, нашым нумарам-альманахам, які выйшаў у мінулым годзе да 140-годдзя паэта.