Асабісты кабінет

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран узяла ўдзел у прэс-канферэнцыі «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы». У сваім выступленні яна акрэсліла ролю навуковых выданняў у прафесійнай падтрымцы настаўнікаў-філолагаў.


Спікеры мерапрыемства, што адбылося ў Прэс-цэнтры Дома прэсы пад мадэратарствам прафесара кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктара філалагічных навук  Віктара Іўчанкава, падзяліліся думкамі пра сучасны стан беларускай мовы і шляхі яе папулярызацыі сярод моладзі. 
Пытанні развіцця і пашырэння роднай мовы абмяркоўвалі: намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі; дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка; дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў; намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда» – намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі  Аляксей Чарота; загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі» Вячаслаў Караткевіч; намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» – галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп; галоўны рэдактар часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва; намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школа 32 г. Мінска» Вольга Бяршова.