Асабісты кабінет

 

Навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова” і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. Невыпадкова часопісная рубрыка “З архіваў часу” – адна з самых адметных і аб’ёмных у выданні. Практычна штомесяц яна ўзбагачаецца даследаваннямі, якія грунтуюцца на новых фактах, дакументах і сведчаннях. У 2024 годзе наша сутворчасць будзе звязана з яркімі асобамі і падзеямі ў гісторыі беларускай культуры. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка і галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Мікалаеўна Шапран вызначылі тэматыку супольнага архіўна-часопіснага праекта, які пачнецца ў лютым з публікацый, прысвечаных 110-годдзю Аркадзя Куляшова.