Асабісты кабінет

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У 2019 г. спаўняецца 90 гадоў з дня заснавання Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа – вядучай навукова-даследчай установы краіны ў галіне лінгвістыкі. З гэтай нагоды 31 кастрычніка ў Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае пасяджэнне і адкрыццё Першага міжнароднага навуковага кангрэса “Беларуская мова –  галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа)”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На адкрыцці навуковага форуму прагучалі прывітальныя словы прадстаўнікоў дзяржаўных органаў кіравання Рэспублікі Беларусь, вышэйшых навучальных устаноў краіны, замежных гасцей, Беларускай Праваслаўнай Царквы і Рымска-каталіцкага Касцёла, навуковай і творчай грамадскасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падчас урачыстага пасяджэння адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу навукова-даследчых работ у галіне мовазнаўства “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” сярод навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў краіны, які Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа праводзіў сумесна з рэдакцыяй часопіса “Роднае слова”.