Рэпартаж АНТ, прысвечаны праекту часопіса “Роднае слова”
- 02 мая 2024 15:50:23
- Водгукі :0
- Праглядаў: 107
“Жарты з любоўю” – пад такой назвай на канале АНТ выйшаў рэпартаж карэспандэнта Аляксандра Мацяса, прысвечаны адкрыццю літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шаржы на класікаў” і маштабнаму праекту часопіса “Роднае слова”, які лёг у аснову новай выставы ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Галоўны рэдактар “Роднага слова” расказала ў сюжэце АНТ пра часопісны праект “У анталогію беларускага шаржу”, які ўжо другі год ажыццяўляецца выданнем. Дзякуючы яму ў сучасным навуковым кантэксце актуалізаваны не толькі дзясяткі выяў, але і імёны іх мастакоў. Многія творы, што вернуты з забыцця амаль праз 100 гадоў, цяпер можна ўбачыць не толькі на старонках “Роднага слова”, але ў на часовай экспазіцыі “Шаржы на класікаў”.