Напярэдадні Дня Перамогі галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран разам дырэктарам Дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва Аленай Макаранка сталі гасцямі радыёпраграмы “Дыялогі пра культуру” на канале “Культура”. Гутарка з вядучым праграмы Навумам Гальпяровічам прысвячалася беларускім пісьменнікам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама захаванню памяці пра іх спадчыну.
У прамым эфіры быў таксама прэзентаваны супольны праект “Ex arhivo”, які сёлета ажыццяўляецца часопісам “Роднае слова” і Дзяржаўным музеем-архівам літаратуры і мастацтва. Многія матэрыялы праекта змяшчаюць унікальныя сведчанні пра пакаленне, якое набліжала Вялікую Перамогу.
Падрабязна
“Жарты з любоўю” – пад такой назвай на канале АНТ выйшаў рэпартаж карэспандэнта Аляксандра Мацяса, прысвечаны адкрыццю літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шаржы на класікаў” і маштабнаму праекту часопіса “Роднае слова”, які лёг у аснову новай выставы ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Галоўны рэдактар “Роднага слова” расказала ў сюжэце АНТ пра часопісны праект “У анталогію беларускага шаржу”, які ўжо другі год ажыццяўляецца выданнем. Дзякуючы яму ў сучасным навуковым кантэксце актуалізаваны не толькі дзясяткі выяў, але і імёны іх мастакоў. Многія творы, што вернуты з забыцця амаль праз 100 гадоў, цяпер можна ўбачыць не толькі на старонках “Роднага слова”, але ў на часовай экспазіцыі “Шаржы на класікаў”.
Падрабязна
Па добрай традыцыі чарговы нумар-альманах “Роднага слова”, на гэты раз прымеркаваны да 140-годдзя Янкі Маўра, быў прэзентаваны на радыёхвалях канала “Культура”.
Дзякуем вядучаму “Дыялогаў пра культуру” Навуму Якаўлевічу Гальпяровічу за сяброўскую ўвагу да дзейнасці часопіса і цікавую гутарку з яго галоўным рэдактарам Наталляй Шапран.
ПадрабязнаГосці праграмы - галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" Наталля Шапран і вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава. Тэмы праграмы: магчымасць падаць сваю версію сучаснага купалазнаўства; важнае папаўненне фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы; «Роднае слова» застаецца адной з найважнейшых інфармацыйных крыніц у галіне беларускай філалогіі.
ПадрабязнаУ Міжнародны дзень роднай мовы галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран стала госцяй праграмы “Дыялогі пра культуру” і яе вядучага Навума Гальпяровіча (канал “Культура” Беларускага радыё).
ПадрабязнаГалоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран стала госцем праграмы “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам на канале “Культура” Беларускага радыё.
Падрабязна
-
На старонцы:Показано с 1 по 8 из 8 (всего 1 страниц)