Асабісты кабінет

 

Мінулы тыдзень у краіне прайшоў пад знакам увагі да роднай мовы. Рэдакцыя навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова таксама запрасіла чытачоў і ўсіх аматараў беларускай мовы правесці гэты тыдзень разам.

Прапануем вашай увазе дайджэст падзей, якія адбыліся напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

Цэнтральным мерапрыемствам тыдня стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Васількоў шапатліваю моваю…”, які “Роднае слова” ладзіла сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і каналам “Культура” Беларускага радыё. Найлепшых юных мовазнаўцаў краіны віталі ў вялікай зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.

 

  Падрабязна

Сябры! Запрашаем сустрэць Міжнародны дзень роднай мовы разам з намі:

  • 18 лютага слухайце “Дыялогі пра культуру” з галоўным рэдактарам часопіса Наталляй Шапран на канале “Культура” Беларускага радыё;
  • 18 лютага ў 13.00  адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу навукова-даследчых работ “Васількоў шапатліваю моваю…”, які рэдакцыя ладзіла сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і каналам “Культура” Беларускага радыё. Чакаем пераможцаў у канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66); 
  • 19 лютага запрашаем у «Арт-лекторый “Роднага слова”» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Лекцыя “Мінскі і сібірскі перыяды жыцця і творчасці Яна Дамеля: новыя звесткі” вядучага навуковага супрацоўніка аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзмітрыя Моніча, аўтара публікацыі ў студзеньскім нумары часопіса, раскрые новыя факты біяграфіі выбітнага мастака ХІХ ст. Галоўны корпус музея (вул.Леніна, 20), пачатак а 18.00-й. Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў музей.
  • 20 лютага далучайцеся да прамой трансляцыі на YouTube-канале і задавайце свае пытанні ўдзельнікам круглага стала “Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі”, які пройдзе ў Доме прэсы. Пачатак у 11.00.
  Падрабязна

(18 лютага 2026, 13:00)

Гран-пры - 1 работа, 1 вучань

1 месца - 17 работ, 18 вучняў

2 месца - 21 работа, 23 вучні

3 месца - 18 работ, 19 вучняў

Усяго: 58 работ, 62 вучні

 

 Пераможцы Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Васількоў шапатліваю моваю…”

 

 

Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца 18 лютага па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2, аўдыторыя 302 (3-і паверх).

Пачатак у 13.00.

Усім пераможцам даслана афіцыйнае запрашэнне на мерапрыемства (на пошту райвыканкамаў).
Калі вы знайшлі сябе ў спісе пераможцаў, але не атрымалі ліст з запрашэннем, звяжыцеся з аргкамітэтам конкурсу: rs-konkurs@yandex.by.

  Падрабязна

Літаратура і час

Бароўка Ванда. Эстэтычныя імператывы Івана Мележа (3)

Трус Мікола. Арцём Вярыга-Дарэўскі і Рамуальд Зямкевіч: творчая спадкаемнасць, архіўна-выдавецкі дыскурс (9)

Мікуліч Мікола. “Калацілі ў дэфензіве і тапталі, як траву…”: Забыты паэт Заходняй Беларусі Францішак Каравацкі (14)

Шамякіна Марыя. Мікола Гамолка: “Шосты акіян” як прастора для новых геаграфічных адкрыццяў (18)

Кавальчук Вольга. Аксіялагічная змястоўнасць мастацкай вобразнасці і канцэпцыя быцця чалавека ў творчасці Васіля Зуёнка 1990–2000-х гг. (24)

Харытонава Святлана. Аксіялагічныя і тэматычныя прыярытэты дзіцячага медыя ў пасляваенны час (30)

Зубрыцкая Наталля. Хамаіл і казанскія Караны – спадчына беларускіх татараў (34)

 

 

  Падрабязна

Шапран Наталля. У прадчуванні выніку: Старонка галоўнага рэдактара (3)

 

Літаратура і час

Шамякіна Таццяна. Іван Шамякін і яго сябры (4)

Шамякіна Марыя. Антыўтопія рэаліста: аповесць “Paradies auf Erden” Івана Шамякіна (10)

Бароўка Ванда. Вектар на абнаўленне: штрыхі да характарыстыкі паэзіі Янкі Сіпакова (14)

Баўтрэль Інеса. Кніга вершаў “Усміхніся мне” Янкі Сіпакова: Санетны цыкл у мастацкай сістэме паэтычнага зборніка (18)

Кузьміч Наталля. Апісанні як мастацка-эстэтычны рэсурс у структуры апавядання Янкі Сіпакова (22)

Навасельцава Ганна. Аксіялагічныя дамінанты раманнага цыкла Уладзіміра Гніламедава (24)

Сабуць Аліна. Дакументальная фактаграфія ў мастацкай канцэпцыі Алеся Карлюкевіча як публіцыста (28)

Слука Надзея. Перыядычныя выданні Заходняй Беларусі ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (33)

 

 

  Падрабязна

 


Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь прэзентуе

  Падрабязна

На выяве толькі частка часопісных праектаў, над якімі сёлета працавала рэдакцыя “Роднага слова”.

  • Убачыў свет нумар-альманах, прымеркаваны да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча.
  • Здабыткі ўніверсітэцкай навукі паўсталі ў тэматычных нумарах, прысвечаных 90-годдзю Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і 85-годдзю Гродзенскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
  • Яркія супольныя праекты года “адзначылі” юбілейныя даты Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (“Бібліятэка: акадэмічны фармат”) і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (“Асоба на архіўных старонках”).
  Падрабязна

Ніколі яшчэ часопісныя навіны не поўнілася такой колькасцю справаздачных фотаздымкаў, як напрыканцы 2025-га. На гэты раз глядзіце фотарэпартаж з фінальных прэзентацый нумара-альманаха “Роднага слова”, прымеркаванага да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Сімвалічна, што яны прайшлі ў старажытнай Оршы, дзе нарадзіўся пісьменнік.
Напачатку мы сустрэліся з педагогамі Аршаншчыны ў сярэдняй школе № 3, якая носіць імя Уладзіміра Караткевіча і нават мае ўнікальны музей, дзе захоўваецца памяць пра знакамітага земляка. Праграму прэзентацыі “Роднага слова” адкрыла літаратурна-музычнае выступленне выхаванцаў сярэдняй школы № 3, падрыхтаванае паводле твораў Уладзіміра Сямёнавіча. 

 

  Падрабязна

На мінулым тыдні “Роднае слова” сустракалі ў Мазыры, з якім часопіс звязваюць даўнія творчыя стасункі.

У круглым стале, арганізаваным Мазырскім раённым вучэбна-метадычным цэнтрам, узялі ўдзел некалькі пакаленняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэгіёна. Гэтая сустрэча невыпадкова адбылася ў СШ № 16 Мазыра, дзе працуе  сталы аўтар выдання, настаўнік кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” Яўген Есіс.

У праграме круглага стала «Патэнцыял часопіса “Роднае слова” ў практычнай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры» прагучала выступленне галоўнага рэдактара Наталлі Шапран. У фармаце майстар-класа ўласным вопытам прафесійнага ўзаемадзеяння з навуковым СМІ пазнаёміў калег Яўген Есіс.

 

  Падрабязна