Падведзены вынікі конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Люстэрка слоў”, які сёлета праходзіў пры інфармацыйнай падтрымцы часопіса “Роднае слова”. Арганізатарамі конкурсу традыцыйна выступаюць Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя і філалагічны факультэт БДУ.
На суд журы было пададзена каля 130 твораў. Пераможцаў у шасці намінацыях на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання сустракалі ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. З вітальным словам да юных перакладчыкаў звярнуліся дырэктар РІКК БДУ прафесар А.А. Тозік, дэкан філалагічнага факультэта БДУ С.А. Важнік, загадчык кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ М.М. Хмяльніцкі, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Н.М. Шапран, дацэнты кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ А.М. Букатая і В.В. Жукавец.
Сярод пераможцаў былі школьнікі, студэнты і слухачы курсаў, якія вывучаюць кітайскую мову, амаль з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Ад рэдакцыі часопіса “Роднае слова” ўладальнікі дыпломаў І ступені ва ўсіх намінацыях, а таксама пераможцы ў намінацыі “Літаратурны дэбют” атрымалі карысныя падарункі: зборнік выбранай паэзіі дынастыі Тан і выданне з аповедам пра беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі “Дарога да Паднябеснай” А.М. Карлюкевіча, якія ўбачылі свет у выдавецтве “Адукацыя і выхаванне”.
Са спісам пераможцаў конкурсу можна пазнаёміцца тут: http://rci.bsu.by/news-ru/163-news-25-ru/1176-news-ru-653.html