Асабісты кабінет

Дзень ведаў – добрая нагода, каб падвесці вынікі конкурсу, які мы праводзілі ў падтрымку часопіснага праекта, прымеркаванага да 500-годдзя выдання паэмы "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага. 
Мы ўпэўніліся, што Брэстчына застаецца самым "зубрыным краем" Беларусі, бо менавіта адтуль нам даслалі найбольшую колькасць фота з манументальным зубрам.
Віншуем з перамогай Ганну Аляксандраўну Ясковіч @iaskovich.anna – самую актыўную ўдзельніцу конкурсу, якая жыве ў Брэсце. Спадзяемся, пераможцу парадуе наш падарунак – падпіска на электронную копію нумароў "Роднага слова" да канца гэтага года.

Матэрыялы часопіснага праекта да 500-годдзя выдання паэмы "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага чытайце ў свежым жнівеньскім нумары!