Яркае вясновае неба, цеплыня сяброўскіх усмешак, шчырая радасць ад сустрэчы аднадумцаў. Менавіта ў такой атмасферы прайшла прэзентацыя нумара “Роднага слова”, прысвечанага 85-годдзю філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Над гэтым праектам рэдакцыя часопіса і купалаўцы працавалі амаль цэлы год. Вынікам сутворчасці стаў адметны выпуск выдання, які годна прадставіў шырокую панараму актуальных навуковых даследаванняў гарадзенцаў.
У прэзентацыі, якая адбылася ў навуковай бібліятэцы ўніверсітэта, узялі ўдзел галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран, прарэктар па навуковай працы Купалаўскага ўніверсітэта Наталля Башун, дэкан філфака Святлана Ганчар, а таксама выкладчыкі, выпускнікі, сённяшнія студэнты і нават абітурыенты факультэта. Мадэратарам мерапрыемства выступіў загадчык навуковай бібліятэкі ўніверсітэта Мікалай Грынько.
Наперадзе новыя праекты і ўмацаванне традыцый прафесійнага ўзаемадзеяння, што злучае “Роднае слова” і філолагаў Гродзеншчыны не адно дзесяцігоддзе.
360.jpg)















