Асабісты кабінет

У дні, калі адзначаецца кітайскі Новы год, спяшаемся паведаміць пра абвяшчэнне конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Люстэрка слоў”.

Арганізатары конкурсу – кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта і кафедра кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з рэдакцыяй часопіса “Роднае слова”.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія вывучаюць кітайскую мову як замежную, а таксама навучэнцы інстытутаў, кабінетаў Канфуцыя і цэнтраў вывучэння кітайскай мовы і культуры, адчыненых ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На конкурс прымаюцца пераклады на беларускую і / або рускую мову ў адной, дзвюх ці трох катэгорыях (“Класічная паэзія”, “Сучасная паэзія”, “Проза”).

Заяўкі на ўдзел у конкурсе і выкананыя пераклады прымаюцца ў электронным выглядзе да 25 сакавіка 2025 г. уключна на адрас электроннай пошты: zercaloslov@gmail.com.
Падрабязная інфармацыя аб умовах правядзення конкурсу і тэксты для перакладу размешчана на сайтах арганізатараў: philology.bsu.by; rci.bsu.by.
Кантактная інфармацыя: +375 17 3786378; zercaloslov@gmail.com.