«У люстэрку “Роднага слова”» – пад такой назвай у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса Наталляй Шапран.
Вядучую ў галіне айчыннай гуманітарыстыкі ўстанову і выданне аб'ядноўвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва, таму мерапрыемства, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны, прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы, а яго арганізатары імкнуліся перадаць тонкасць, далікатнасць і прыгажосць, з якімі традыцыйна асацыіруецца жаночы вобраз.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Папко, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Вольга Сяргееўна Юшкевіч, а таксама дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў.
Падчас сустрэчы Наталля Мікалаеўна расказала пра тое, што можа ўбачыць дапытлівы чытач у “люстэрку” “Роднага слова”, у чым унікальнасць выдання сярод іншых навуковых і культурна-асветніцкіх СМІ, чаму ў анонсах часопіса нярэдка з’яўляюцца словы “эксклюзіў” і “сенсацыя”, а таксама чым адметны кожны сакавіцкі нумар.
У межах мерапрыемства быў прэзентаваны супольны праект «“Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца...”: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны», прэм’ера якога адбылася ў сакавіцкім нумары 2026 г.
Фота В. Косцінай.
360.jpg)



















