Сябры! Запрашаем сустрэць Міжнародны дзень роднай мовы разам з намі:
- 18 лютага слухайце “Дыялогі пра культуру” з галоўным рэдактарам часопіса Наталляй Шапран на канале “Культура” Беларускага радыё;
- 18 лютага ў 13.00 адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу навукова-даследчых работ “Васількоў шапатліваю моваю…”, які рэдакцыя ладзіла сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і каналам “Культура” Беларускага радыё. Чакаем пераможцаў у канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66);
- 19 лютага запрашаем у «Арт-лекторый “Роднага слова”» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Лекцыя “Мінскі і сібірскі перыяды жыцця і творчасці Яна Дамеля: новыя звесткі” вядучага навуковага супрацоўніка аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзмітрыя Моніча, аўтара публікацыі ў студзеньскім нумары часопіса, раскрые новыя факты біяграфіі выбітнага мастака ХІХ ст. Галоўны корпус музея (вул.Леніна, 20), пачатак а 18.00-й. Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў музей.
- 20 лютага далучайцеся да прамой трансляцыі на YouTube-канале і задавайце свае пытанні ўдзельнікам круглага стала “Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі”, які пройдзе ў Доме прэсы. Пачатак у 11.00.
360.jpg)





