Галоўны рэдактар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран узяла ўдзел у круглым стале “Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы”, які адбыўся ў Прэс-цэнтры Дома прэсы. Традыцыйна прэс-сустрэчы з падобнай тэматыкай ладзяцца напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, аднак на гэты раз удзельнікі абмеркавалі актуальныя даследаванні беларускай мовы і падзяліліся вопытам яе пашырэння з нагоды 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Спікерамі мерапрыемства таксама сталі: Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук; Віктар Іўчанкаў, прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар; Ірына Булаўкіна, кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Юлія Назаранка, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Аляксей Чарота, галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”; Яніна Каралёва, галоўны рэдактар часопіс “Бярозка”.
Галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран сярод іншага адзначыла, што дзейнасць часопіс невыпадкова не раз згадвалася ў паведамленнях удзельнікаў круглага стала. Гэта пацвярджае плённасць канцэпцыі “Роднага слова”, скіраванай на пашырэнне актуальных даследаванняў айчыннага мова- і літаратуразнаўства, а таксама прафесійнага камунікавання навукоўцаў і педагогаў.