Асабісты кабінет

Сябры, запрашаем правесці гэты вясновы тыдзень разам з намі! Ён абавязкова будзе запамінальным! 
Каб даведацца пра самыя яркія імпрэзы найбліжэйшых дзён, слухайце праграму “Творчы вечар” на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, якая выйшла ў эфір напярэдадні. 
У гутарцы з вядучай Галінай Шаблінскай галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран прэзентавала слухачам першы вясновы нумар “Роднага слова”, прысвечаны жаночай творчасці, расказала пра яго адметнасць, падзялілася рэдакцыйнымі сакрэтамі, анансавала новыя праекты і хуткія мерапрыемствы.
Далучайцеся! Будзем рады сустрэчы!

Запіс праграмы «Вясновыя перазовы. Жанчыны-творцы на старонках «Роднага слова» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай