Асабісты кабінет

 

Ліпеньская публікацыя ў навуковым і метадычным часопісе «Роднае слова», прысвечаная забытым і малавядомым фотаздымкам Янкі Купалы, знайшла працяг на святочных білбордах да Дня горада, што адзначаўся ў мінулую суботу ў Мінску. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы размясціў іх каля музейнага будынка, каб усе ахвотныя маглі даведацца пра «Мінскія гісторыі Песняра». На першай кампазіцыі пад назвай «Знаёмства з Мінскам» якраз і размешчана фота сям'і Луцэвічаў, знаходка якога і публікацыя ў часопісе праз дзесяцігоддзі стала гучнай падзеяй сучаснага купалазнаўства.