Асабісты кабінет

Напярэдадні Дня роднай мовы рэдакцыю “Роднага слова” сустракаў старажытны Гродна. Два насычаныя дні праляцелі нібы імгненне: прэзентацыя ў дыскусійным фармаце, круглы стол, творчыя сустрэчы, архіўна-музейная праца і… незвычайная атмасфера гістарычнага горада.

Асноўнай пляцоўкай узаемадзеяння стаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, што гэтымі днямі адзначыў сваё 85-годдзе.
На фота – невялікі рэпартаж з мерапрыемстваў з удзелам галоўнага рэдактара часопіса Наталлі Шапран, якія адбыліся па ініцыятыве Цэнтра даследавання дыяспар і замежнага беларусазнаўства, Навуковай бібліятэкі і філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Дзякуем калегам за гасціннасць і плённае супрацоўніцтва – наперадзе новыя праекты.