Асабісты кабінет

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…». Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.

Да ўдзелу запрашаюцца:
✅ Вучні 9–11 класаў
✅ Навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў
✅ Студэнты 1–2 курсаў ВНУ

Тэрміны:
- Прыём работ - з 1 снежня 2025 па 1 лютага 2026
- Экспертыза і вызначэнне пераможцаў - 2–21 лютага 2026

Тэматыка работ:

  • Беларуская мова ў XXI стагоддзі;
  • Беларуская мова сярод моў свету / Роднае слова ў дыялогу моў і культур;
  • Мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;
  • Сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;
  • Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;
  • Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;
  • Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;
  • Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.


Навукова-даследчыя работы на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе

Як даслаць працу?

1. Папяровы варыянт:
Адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства, 220072, Мінск.
Пазнака: «На конкурс».
2. Электронны варыянт:
Адрас: rs-konkurs@yandex.by.

Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца падчас тыдня роднай мовы ў Інстытуце мовазнаўства (16–21 лютага).

Больш падрабязна — у Палажэнні на сайтах:
• Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа: http://www.iml.belcentre.by/
часопіса «Роднае слова»

Запрашаем юных знаўцаў роднага слова да ўдзелу!