Працягвае працу наш афлайн-праект «Арт-лекторый “Роднага слова”».
Слухачы чарговай лекцыі даведаліся перадгісторыю стварэння выставы “Страты і вяртанне. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957”, якая цяпер экспануецца і была адкрыта да 85-годдзя з дня заснавання музея.
Пра яе ішла гаворка і ў часопіснай публікацыі аднаго з куратараў выставы Надзеі Усавай (лістападаўскі нумар за мінулы год).
А вось яе калега Анастасія Рубашная далучылася да аповеду пра музейную гісторыю ў лекцыйным фармаце і падзялілася з наведвальнікамі ўнікальнымі звесткамі і архіўнымі матэрыяламі.
Наступная лекцыя адбудзецца ў сакавіку. Сачыце за нашымі абвесткамі!