Асабісты кабінет

Шапран Наталля. Вехі зацікаўлення: Старонка галоўнага рэдактара (3)

 

Літаратура і час

Трус Мікола. Алесь Пальчэўскі: біяграфія і творчасць скрозь прызму архіўных збораў (4)

Кароткіна Валянціна. “Душа… рвецца хоць крыху быць бліжэй… к Беларусі”: Ліст Кузьмы Чорнага Міхасю Лынькову і Кандрату Крапіве: Лісты на шляхах Перамогі (10)

Давідоўскі Зміцер. Мікола Аўрамчык – паэт з няпростым лёсам (11)

Лаўрык Таццяна. “Святло новай веры”: Гісторыка-рэлігійная праблематыка ў рамане “Назаві сына Канстанцінам” Леаніда Дайнекі (12)

Бараноўскі Алесь. Патрыятычная лірыка Уладзіміра Карызны: гімн Радзіме, гімн народу (16)

Мікуліч Мікола. Трэба сілы свае гуртаваць…: Забыты паэт Заходняй Беларусі Васіль Струмень  (19)

Бярозка Аляксандр. “Салодкія слёзы” Георгія Марчука – паміж non-fiction і мастацкай прозай (23)

Кузнечык Кацярына. Топас радзімы ў літаратуры Германіі пасля 1945 года (26)

 

 

  Падрабязна

Віншуем нашых аўтараў і чытачоў з Новым годам і Калядамі!

Шаноўныя калегі, дзякуем за сяброўства і зычым вам моцнага здароўя, сямейнага ладу, прафесійных набыткаў і творчага плёну!

Заставайцеся з намі, каб натхняцца родным словам!

  Падрабязна

2024-ы год стаў для рэдакцыі “Роднага слова” – вядучага філалагічнага выдання краіны – часам увасаблення новых форм узаемадзеяння з чытачамі і аўтарамі. Напрыканцы года рэдакцыя часопіса выступіла з ініцыятывай правядзення серыі мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю задач Года якасці ў сферы адукацыі.
На базе Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа адбыўся прэзентацыйны форум «“Сумоўя аснова – жывое слова…”: традыцыі і патэнцыял прафесійнага камунікавання ў фармаце навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”». 
У Нясвіжы традыцыйны фармат прэзентацыі навуковага СМІ пашырыўся да сапраўднага прафесійнага форуму, прызначанага пашырэнню вопыту па папулярызацыі спадчыны беларускай культуры сярод дзяцей і моладзі, а таксама навукова-метадычнай падтрымцы педагогаў у пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў. 
Паводле ідэі арганізатараў, падтрыманай галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, патэнцыял навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” як прафесійнай пляцоўкі для павышэння кваліфікацыі і камунікавання навукоўцаў і настаўнікаў выяўляўся падчас усіх этапаў мерапрыемства. Іх аб’ядноўвала стрыжнёвая тэма вывучэння творчасці Якуба Коласа – форум невыпадкова праходзіў у Нясвіжскім дзяржаўным каледжы, які носіць імя народнага паэта Беларусі.
 

 

  Падрабязна

 

На Гомельшчыне адбылася незвычайная прэзентацыя часопіса “Роднае слова”, гісторыя якой пачалася… 13 гадоў таму. 
Яе героем стаў наш сталы аўтар – Яўген Есіс, настаўнік  беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 16 г. Мазыра. Сёлета Яўген Валер’евіч актыўна падтрымаў часопісны праект “Метадычны марафон”, прымеркаваны да Года якасці. Яго вынікі прэзентаваліся ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. 

 

 

 

 

 

 

  Падрабязна

Да 90-годдзя Івана Чыгрынава

Прановіч Таццяна. Пісьменніцкае пакаленне Івана Чыгрынава (3)

Міхалевіч Алена. Элементы гутарковага сінтаксісу ў рамане “Плач перапёлкі” Івана Чыгрынава (7)

Дамасевіч Вольга, Есіс Яўген. Іван Чыгрынаў. Кароткія звесткі з жыцця і творчасці. Апавяданне “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”: Урок беларускай літаратуры (ХІ клас) (11)

Бязручка Леанід. Іван Чыгрынаў: жыццё і творчасць: Інтэлектуальная гульня (Х–ХІ класы) (15)

Лойша Таццяна. Жыццё і творчасць Івана Чыгрынава: Дыдактычны матэрыял (XI клас) (17)

Кавалюк Алена, Ішчанка Галіна. “Дзяцінства, апаленае вайной…”: Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства да 90-годдзя Івана Чыгрынава (ХІ клас) (18)

 

 

  Падрабязна

На  філалагічным факультэце БДУ працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю з дня  заснавання ўстановы. Адным з іх стала пасяджэнне круглага стала “Філолаг – прафесія ганаровая”, праведзенае кафедрай беларускага мовазнаўства.
Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Г.К. Чахоўскі акрэсліў ролю філолагаў у даследаванні моў і літаратур, асэнсаваў значэнне філалагічных даследаванняў для захавання культурнай спадчыны, звярнуў увагу на сучасныя аспекты педагагічнай дзейнасці філолагаў, падкрэсліў неабходнасць удзелу філолагаў у патрыятычных культурных праектах і мерапрыемствах.

 

  Падрабязна

 

Пад такой назвай у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшоў II Міжнародны навуковы кангрэс. Падчас кангрэса адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі сем секцый, на якіх было абмеркавана шырокае праблемнае поле мовазнаўчых пытанняў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў кангрэсу і віншаваннем з нагоды 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа звярнуліся прадстаўнікі дырэкцый інстытутаў Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С. Важнік, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. Тозік, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Н. Шапран,  першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі А. Стэльмах, паэт, радыё- і тэлевядучы, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Н. Гальпяровіч, галоўны рэдактар РУП “Белкартаграфія” Г. Ляхава, начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Н. Судзілоўская, дырэктар Астравецкай раённай бібліятэкі Н. Ачарэтава, галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская навука” В. Пручкоўская, намеснік дырэктара Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя I.С. Лупiновiча НАН Беларусi Д. Бабарыка і інш.

  Падрабязна

Да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

Капылоў Ігар. Клопат аб развіцці нацыянальнай мовы – прыярытэт акадэмічнай лінгвістыкі: З нагоды 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (3)

Русак Валянціна. Граматычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: практычны аспект (6)

Мандзік Вераніка. Арфаэпічная сістэма беларускай літаратурнай мовы: гісторыя і сучаснасць (9)

Кандраценя Ірына. Інтэнсіўныя значэнні прыставак у марфемнай структуры эматыўных дзеясловаў (12)

Глушыцкі Леў. Слоўнік Уладзіміра Даля як крыніца “Расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка” Вацлава Ластоўскага (15)

Мароз Валянціна. Назвы гарадоў “дальніх і бліжніх” у тэкстах старажытнага пісьменства (18)

Аліферчык Таццяна. Народная этымалогія і фальклорная рэматывацыя ў тапанімічных тэкстах (22)

Курцова Вераніка. Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак – адметны навуковы праект у гісторыі нацыянальнай лексікаграфіі (26)

Буйко Цімур. Да этымалогіі беларускіх дыялектных кань, кянь (29)

Мартысюк Вячаслаў. Рукапісная мовазнаўчая беларусіка ў архівах Санкт-Пецярбурга і Масквы (31)

“Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…” [Вынікі конкурсу] (34)

 

Каласавіны: да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

Міцкевіч Васіліна, Наважылава Вольга. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа: гісторыя і сучаснасць (36)

Міцкевіч Васіліна. Калі супрацоўніцтва прыносіць плён: Пра невядомую графічную выяву Якуба Ко­ласа (41)

Жасткова Алена. Касмічная выстаўка ў коласаўскім музеі (42)

Шкор Лідзія. Развіццё ўяўленняў пра Homo culturalis (Чалавека культуры) сродкамі музейнай педагогікі (44)

Пятроўская Таццяна. “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Якуба Коласа як паказчык педагагічных тэндэнцый пачатку ХХ ст. (47)

Шапран Сяргей. Якуб Колас у профіль і анфас [У анталогію беларускага шаржу] (49)

 

 

  Падрабязна

Напярэдадні 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”. Падобныя конкурсы – добрая традыцыя часопіса  “Роднае слова”, на якую ахвотна адгукаюцца нашы чытачы з усіх рэгіёнаў краіны. Гэтым разам ён праводзіўся супольна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.

 

  Падрабязна

 

Галоўны рэдактар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран узяла ўдзел у круглым стале “Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы”, які адбыўся ў Прэс-цэнтры Дома прэсы. Традыцыйна прэс-сустрэчы з падобнай тэматыкай ладзяцца напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, аднак на гэты раз удзельнікі абмеркавалі актуальныя даследаванні беларускай мовы і падзяліліся вопытам яе пашырэння з нагоды 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. 
 

  Падрабязна