Асабісты кабінет

Рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых і творчых работ вучняў, прымеркаваны да Года кнігі (2012 г.)

  • 31 сакавіка 2017 10:31:37

Рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі былі падведзены вынікі ІІ Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ вучняў.

Конкурс быў аб’яўлены ў мінулым годзе. Цэлы год мы атрымлівалі работы вучняў і нават некаторых настаўнікаў. Вельмі прыемна, што адгукнуліся ўсе рэгіёны нашай Беларусі. А гэта сведчыць пра ўвагу вучняў да роднай мовы і літаратуры, увогуле да чытання кніг, цікавасць да творчасці як пісьменнікаў класікаў, так і да сучасных творцаў, занепакоенасць праблемаю зберажэння духоўнай беларускай спадчыны. А яшчэ пра тое, што ў часопіса “Роднае слова” шмат прыхільнікаў і сяброў.

Паколькі мы, стараючыся не абмяжоўваць творчасць вучняў, прапанавалі некалькі кірункаў даследаванняў, што і было адзначана ў Палажэнні аб конкурсе, то і работы атрымалі на самыя розныя тэмы. Сярод іх “Як нашы словы прапіску мяняюць, або Лексіка сучасных літаратурных казак паводле паходжання і ўжывання” (Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны), “Антонімы ў паэзіі сучасных аўтараў Генадзя Пашкова і Аксаны Спрынчан” (Мікашэвіцкая гімназія імя У. І. Нядзведскага Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці), «“Класічных формаў вечная краса”: Сугучнае і адметнае ў санетах М. Багдановіча і Н. Мацяш» (гімназія г. Белаазёрска), “Творчая індывідуальнасць сучаснага лагойскага паэта Міколы Лешчуна: асноўныя матывы, мастацкія сродкі, стыль” (на прыкладзе зборніка вершаў “Палескія сны”; гімназія г. Лагойска), «Люстэрка беларускай душы ў рамане Уладзіміра Гніламёдава “Уліс з Прускі”», “Слуцкія паясы – скарб сусветнага мастацтва” (сярэдняя школа № 17 г. Мінска), “Абрэвіятуры як адлюстраванне гістарычна-палітычных, сацыяльна-эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных этапаў развіцця грамадства” (Клімавіцкая раённая дзяржаўная гімназія імя І. С. Нікалаева), “Беларускі нацыянальны касцюм у вуснай народнай творчасці” (гімназія № 10 г. Мінска), «Вывучэнне культурнай спадчыны праз тэматычную разнастайнасць і стылёвыя асаблівасці тэкстаў практыкаванняў падручніка “Беларуская мова: 9 клас”» (сярэдняя школа № 59 г. Гомеля), “Сугучнасць маральна-этычных нормаў у Бібліі і ў беларускіх народных прыказках і прымаўках” (сярэдняя школа № 59 г. Гомеля), “Ці па сілах сельскім школьнікам мастацкі пераклад французскай паэзіі” (Нёманская сярэдняя школа імя І. Д. Гурскага Уздзенскага раёна Мінскай вобласці), “Жодзіна і жодзінцы ў кантэксце сучаснай беларускай літаратуры” (сярэдняя школа № 4 г. Жодзіна) і многія іншыя.

Прадстаўлены навукова-даследчыя работы па творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Андрэя Мрыя, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Івана Мележа, Міколы Арахоўскага, Генадзя Пашкова, Ніны Мацяш, Георгія Марчука, Міхася Пазнякова, Анатоля Зэкава, Аляксандра Зайкі, Валерыя Гапеева.

А колькі надзеі на тое, што падрастае маладое пакаленне творцаў, мы ўбачылі ў зборніках паэзіі вучняў “Жывінка” (Нёманская сярэдняя школа імя І. Д. Гурскага Уздзенскага раёна Мінскай вобласці), “Белы леў” навучэнкі Ліцэя БДУ Глухоў­скай Кацярыны; у зборніку “Пралеска” (сярэдняя школа № 1 г. Скідзеля Гродзенскай вобласці), у кнізе “Мой добры дзівосны свет” (Вілейская гімназія № 2), “Чароўныя струны душы” (Гімназія г. Добруша), “Раскажу аб Беларусі” (Вялічкавіцкая сярэдняя школа Салігор­скага раёна).

Многія ўдзельнікі даслалі праекты, а таксама нізкі вершаў, мініяцюры, апавяданні, эсэ.

Усе матэрыялы былі размеркаваны па наступных намінацыях: “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа”, “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы”, “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа”, “Да 100‑годдзя з дня нараджэння Максіма Танка”, “Творчасць сучаснага пісьменніка”, “2012 год – Год кнігі”, “Духоўная спадчына”.

Прапануем увазе чытачоў вынікі конкурсу.

 

Узнагароды пераможцам у намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа” ўручыў першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзь Пашкоў.

На пачатку святочнага мерапрыемства пераможцы конкурсу, пісьменнікі і настаўнікі шчыра павіншавалі галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова” Зою Падліпскую, якая атрымала дзяржаўную ўзнагароду – нагрудны знак “Выдатнік друку Беларусі”.

Граматай за актыўны ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе творчых і навукова-даследчых работ вучняў Саюз пісьменнікаў Беларусі ўганараваў аддзел адукацыі Асіповіцкага раёна Магілёў­скай вобласці.

Дыпломамі І ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа” ўзнагароджаны:

Лазарава Кацярына – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі” Мінскай вобласці (кіраўнік – Томкавіч Тамара Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай);

Храноўская Ніна – вучаніца ДУА “Нёман­ская сярэдняя школа імя І. Д. Гурскага” Уздзен­скага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік – Каладзінская Алена Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў, узнагароджана Ганаровай граматай).

 

Дыпломамі ІІ ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа” ўзнагароджаны:

Харлан Аліна – вучаніца ДУА “Гарочыцкая сярэдняя школа” Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік – Кошчыц Святлана Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Смалякова Кацярына – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка” Віцебскай вобласці (кіраўнік – Баўстуноўская Валянціна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

Дыпломамі ІІІ ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа” ўзнагароджаны:

 

Каешка Яна, Клімовіч Анастасія, Файдзен Антаніна – вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Асіповічы” Магілёўскай вобласці (кіраўнік – Музычына Наталля Георгіеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай).

 

Дыпломам узнагароджана:

Лісоўская Алена – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Мінска” (кіраўнік – Суша Наталля Міхайлаўна, настаўнік беларускаймовы і літаратуры).

 

Узнагароды пераможцам у намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы” ўручыў доктар філалагічных навук Іван Саверчанка.

Дыпломамі І ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы” ўзнагароджаны:

Каратыцына Марына, Худая Ганна – вучаніцы ДУА “Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік – Міцура Алена Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай), Грабоўская Аляксандра – вучаніца ДУА “Вілейская гімназія № 2” (кіраўнік – Кажура Віктар Віктаравіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджаны Ганаровай граматай).

 

Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы” ўзнагароджана Окішава Наталля – вучаніца ДУА “Гімназія № 8 імя В. І. Казлова г. Жлобіна” Гомельскай вобласці (кіраўнік – Буднікава Святлана Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай).

 

Дыпломамі ІІІ ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы” ўзнагароджаны:

Дзюбчанка Карына – вучаніца ДУА “Камунараўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна” Гомельскай вобласці (кіраўнік – Жгарова Валянціна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Барадаўка Кацярына – вучаніца ДУА “Жорнаўская сярэдняя школа імя М. П. Каралёва” (кіраўнік – Быц Наталля Афанасьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай).

Дыпломамі ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы” ўзнагароджаны:

 

Чабатарова Маргарыта – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы” Магілёў­скай вобласці (кіраўнік – Тарноўская Алена Ула­дзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, адзначана Падзякай);

Ермачэнка Іван – вучань ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы” Магілёўскай вобласці (кіраўнік – Рысевец Ніна Леанідаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, адзначана Па­дзякай);

Бушкевіч Валерыя – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Жлобіна” Гомельскай вобласці (кіраўнік – Давыдзенка Алена Рыгораўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, адзначана Падзякай);

Джалалава Сабіна, Гусева Марыя – вучаніцы ДУА “Гімназія № 1 г. Жлобіна” Гомельскай вобласці (кіраўнік – Аўласцова Наталля Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, адзначана Падзякай).

 

Узнагароды пераможцам у намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа” ўручыў дырэктар Беларускага літаратурнага фонду Славамір Антановіч.

Дыпломамі І ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа”ўзнагароджаны:

Скарабагатая Анастасія, Цішкевіч Ульяна, Зайцава Дана – вучаніцы ДУА “Гімназія № 1 г. Лагойска” за праект “Заўсёды з намі Колас і Купала” (кіраўнік – Абрамовіч Святлана Гена­дзьеў­на, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай).

 

Дыпломамі ІІ ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа” ўзнагароджаны:

Власавец Анастасія – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слуцка” (кіраўнік – Шаціленя Кацярына Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

калектыў вучняў гісторыка-патрыятычнага клуба “Спадчына” ДУА “Дварэцкая сярэдняя школа” Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці за нізку вершаў “Наша слова – у гонар вялікіх паэтаў” (кіраўнік – Воўкава Вікторыя Анатольеў­на, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Краўцова Анастасія – вучаніца ДУА “Палянінавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік – Андрэйчыкава Ала Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай).

Дыпломамі ІІІ ступені ў намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа” ўзнагароджаны:

 

калектыў вучняў ДУА “Гімназія г. Асіповічы” Магілёўскай вобласці за нізку вершаў “Юбілярам прысвячаецца” (кіраўнікі – Падвойская Ларыса Анатольеўна, Саковіч Галіна Паўлаўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, узнагароджаны граматамі);

Бушкоў Павел, Мялешка Таццяна – вучні ДУА “Ялізаўская сярэдняя школа” Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнікі – Быкава Галіна Вячаславаўна, Мурог Алена Віктараўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, узнагароджаны граматамі);

Злобіч Марыя – вучаніца ДУА “Ясенскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік – Трухан Ганна Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагаро­джана Граматай);

Кірык Марыя – вучаніца ДУА “Жорнаўская сярэдняя школа імя М. П. Каралёва” Асіповіцкага раёна (кіраўнік – Жук Алена Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Кадзет Ганна – вучаніца ДУА “Дрычын­скі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя С. М. Каданчыка” Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік – Мельнік Зоя Фёдараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Вшола Настасся – вучаніца ДУА “Дзербіцкая сярэдняя школа” Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік – Лапачкова Надзея Сяргееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Смятанка Аліна – вучаніца ДУА “Гімназія № 2 г. Слуцка” (кіраўнік – Зубовіч Таццяна Антонаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай).

 

Дыпломам у намінацыі “Да 130‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа” ўзнагароджана:

Камісарава Ганна – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Жлобіна” Гомельскай вобласці (кіраўнік – Клініцкая Віялета Арнольдаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, адзначана Падзякай).

 

Узнагароды пераможцам у намінацыі “Да 100‑годдзя з дня нараджэння Максіма Танка” ўручыла намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова” Марыя Кныш.

Дыпломам І ступені ў намінацыі “Да 100‑годдзя з дня нараджэння Максіма Танка” ўзнагароджана Агароднік Дар’я – вучаніца УА “Сярэдняя школа № 13 г. Жлобіна” (кіраўнік – Гірнік Таццяна Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай).

 

Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Да 100‑годдзя з дня нараджэння Максіма Танка” ўзнагароджана Леўкавец Вольга – вучаніца ДУ “Тонежскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік – Сакалоўская Валянціна Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай).

 

Дыпломамі ІІІ ступені ў намінацыі “Да 100‑годдзя з дня нараджэння Максіма Танка” ўзнагароджаны:

Лук’яновіч Паліна – вучаніца ДУА “Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска” (кіраўнік – Сцяшко Любоў Уладзіміраўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Хількевіч Юліяна – вучаніца ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік – Асіпчык Наталля Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай).

 

Дыпломамі ў намінацыі “Да 100‑годдзя з дня нараджэння Максіма Танка” ўзнагароджана Бялько Ганна – вучаніца ДУА “Колкаўская сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік – Кісель Людміла Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, адзначана Падзякай);

Маёрчык Валерыя – вучаніца ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік – Асіпчык Наталля Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

 

Узнагароды пераможцам у намінацыі “Творчасць сучаснага пісьменніка” ўручыў док­тар філалагічных навук Іван Саверчанка.

Дыпломамі І ступені ў намінацыі “Творчасць сучаснага пісьменніка” ўзнагароджаны:

Якушава Іна – вучаніца ДУА “Мікашэвіцкая гімназія імя У. І. Нядзведскага” Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік – Войткус Вольга Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай);

Кункевіч Ксенія – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 43 г. Мінска” (кіраўнікі – Зяневіч Алеся Мікалаеўна, Апацкая Таццяна Мікалаеўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, узнагароджаны ганаровымі граматамі);

Няхайчык Яна – вучаніца ДУА “Гімназія г. Лагойска” (кіраўнік – Абрамовіч Святлана Генадзьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай);

Герасімовіч Анастасія – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Мінска” (кіраўнік – Суша Наталля Міхайлаўна,настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай);

Гутырчык Дар’я – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Івацэвічы” Брэсцкай вобласці (кіраўнік – Дайлід Вольга Васільеўна, настаўнік гісторыі, узнагароджана Ганаровай граматай).

 

Дыпломамі ІІ ступені ў намінацыі “Творчасць сучаснага пісьменніка” ўзнагароджаны:

Заяц Таццяна – вучаніца УА “Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае” Віцебскай вобласці (кіраўнік – Літвін Марыя Яфімаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Зэкава Валерыя – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Буда-Кашалёва” Гомельскай вобласці (кіраўнік – Мініна Таццяна Паўлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Наважылаў Міхаіл – вучань ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Магілёва” (кіраўнік –Лахадынава Вольга Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Грыцук Сяргей, Залеўская Юлія, Лойкуц Кацярына – вучні ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя В. Х. Галаўко г. Бярозы” Брэсцкай вобласці (кіраўнік – Жуковіч Мікалай Васільевіч, дырэктар установы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджаны Граматай).

 

Дыпломамі ІІІ ступені ў намінацыі “Творчасць сучаснага пісьменніка” ўзнагароджаны:

Філіпёнак Захар – вучань ДУА “Пліская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” Віцебскай вобласці (кіраўнік – Зубко Аліна Станіславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Гаўрыленка Надзея – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Жлобіна” (кіраўнік – Кот Вікторыя Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай);

Дзенісенка Наталля – вучаніца ДУА “Гімназія г. Хойнікі” Гомельскай вобласці (кіраўнік – Сямёнава Святлана Мікалаеўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Граматай).

Узнагароды пераможцам у намінацыі “2012 год – Год кнігі” ўручыла рэдактар аддзела – член рэдкалегіі часопіса “Роднае слова” Ларыса Сагановіч.

 

Дыпломам І ступені ў намінацыі “2012 год – Год кнігі” ўзнагароджаны:

Талочка Дар’я – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка” Віцебскай вобласці (кіраўнік – Баўстуноўская Валянціна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай);

Чуйко Наталля – вучаніца ДУА “Гімназія № 1 г. Дзяржынска” Мінскай вобласці (кіраўнік – Сяліцкая Алена Чаславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, узнагароджана Ганаровай граматай).

 

Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “2012 год – Год кнігі” ўзнагароджана Башнева Ганна – вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Жлобіна” (кіраўнік – Гірнік Таццяна Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры).