Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей – конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2014 г.)
- 31 сакавіка 2017 10:57:34
19 мая 2014 г. у сталічным Доме літаратара Саюзам пісьменнікаў Беларусі і рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ вучняў, прысвечанага 70-годдзю з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Конкурс праводзіўся па тэматычных накірунках: “70-годдзе з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Мае родзічы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, “Люблю цябе, чыстая Белая Русь”.
У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцы (32 вучні і 24 настаўнікі) былі адзначаны граматамі і дыпломамі, а таксама атрымалі падарункі ад СПБ.
Віншавалі пераможцаў пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі Анатоль Сульянаў; першы сакратар СПБ, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Генадзь Пашкоў, сакратар СПБ Георгій Марчук; кіраўнік Мінскага аддзялення СПБ Міхаіл Пазнякоў; член праўлення СПБ Яўген Каршукоў; доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка; старшыня журы конкурсу, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Зоя Падліпская, супрацоўнікі выдання.