Конкурс “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”
- 31 сакавіка 2017 11:34:04
7 снежня 2016 г. адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў” у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Конкурс быў абвешчаны ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”», рэдакцыйна-выдавецкай ўстановай «Выдавецкі дом “Звязда”» і прымеркаваны да Года культуры. Тэматычныя накірункі: Гісторыя ўласнага роду, сям’і; Мае гераічныя продкі; З гісторыі родных мясцін. Удзельнікамі конкурсу і аўтарамі навукова-даследчых і творчых работ сталі навучэнцы ІХ – ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ, педагогі і іншыя зацікаўленыя. Тэрмін правядзення: з 4 студзеня 2016 г. да 20 кастрычніка 2016 г. (даслана 167 работ). Пераможцамі сталі 72 удзельнікі, 63 настаўнікі атрымалі граматы. Дыпломы і граматы ўручалі: начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Пшанічная; акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў; доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны рэдактар часопіса “Беларуская мова і літаратура” Алесь Іванавіч Бельскі; пісьменнік, даследчык, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, ідэйны натхняльнік і фундатар конкурсу Анатоль Васільевіч Статкевіч-Чабаганаў; намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”», галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Аляксей Іванавіч Чарота; вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Валерый Мікалаевіч Надтачаеў; настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, аўтар метадычнага дапаможніка “Беларуская мова: тэсты” Ларыса Іванаўна Пшанічная; намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова”, дацэнт кафедры педагогікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Марыя Антонаўна Кныш; настаяцель прыходу Святога пакутніка Уладзіміра Хіраскі айцец Дзімітрый Ворса.