Асабісты кабінет

Напрыканцы лета выйшаў з друку нумар часопіса “Роднае слова”, прымеркаваны да ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства. Над яго стварэннем рэдакцыя выдання, заручыўшыся падтрымкай сталых аўтараў, а таксама найлепшых настаўнікаў-практыкаў Магілёўскай вобласці, працавала не адзін месяц. А прэзентацыя нумара, уключаная ў праграму ўрачыстасцяў у Касцюковічах, стала сапраўдным святам для шырокага чытацкага кола і педагагічнай супольнасці раёна. 
Ганаровых гасцей у сярэдняй школе № 2 Касцюковічаў сустракалі духмяным караваем, паэтычнымі радкамі і музычнымі нумарамі ў выкананні навучэнцаў. Ад імя галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам звярнулася вядучы спецыяліст Л.А. Багноўская, якая перадала галоўнаму рэдактару  часопіса Н.М. Шапран падзяку “за плённае супрацоўніцтва, падтрымку і ўвагу да развіцця адукацыі рэгіёна і ўмацаванне іміджу культурнай сталіцы г. Касцюковічы”, падпісаную начальнікам ўпраўлення Л.Я. Здорыкавай.
Словы ўдзячнасці на адрас рэдакцыі “Роднага слова” прагучалі і ад кіраўніцтва аддзела па адукацыі Касцюковіцкага райвыканкама – на мерапрыемстве прысутнічалі начальнік аддзела А.С. Хомчанка і яе намеснік В.У. Шкаруба. 

  Падрабязна

Літаратура і час

Бароўка Ванда. “Самабытны голас”: да 115-годдзя Юлія Таўбіна (3)

Мішчанчук Ірына. “Паклон табе, мой беларускі краю!..”: Урокі творчасці Ніла Гілевіча (8)

Баўтрэль Інеса. Пошукі свайго: цвёрдыя вершаваныя формы ў паэзіі Ніла Гілевіча (12)

Сабуць Аліна. Дамінанты літаратуразнаўчай эсэістыкі Ніла Гілевіча (16)

Самахвалаў Дзмітрый. Ніл Гілевіч – адрасант (20)

Шматкова Ірына. Паэтыка нацыянальнага характару беларуса ў лірыцы Генадзя Бураўкіна (21)

Бараноўскі Алесь. “Гняздо для птушкі радасці” Генадзя Бураўкіна: сэнсавыя і стылявыя дамінанты зборніка (25)

Шапран Сяргей. Філалагічнае пакаленне ў жанры сяброўскіх шаржаў і гістарычных ды літаратурных анекдотаў (29)

Кісліцына Ганна. Вобраз маці ў прозе Алены Брава: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны (34)

 

  Падрабязна

Запрашаем на прэзентацыю тэматычнага нумара навуковага і метадычнага часопіса "Роднае слова", прымеркаванага да ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства.  Яна пройдзе 6 верасня ў сярэдняй школе № 2 г. Касцюковічы (вул. Зіньковіча, 84), пачатак у 13.00. Да сустрэчы на свяце беларускага слова!

  Падрабязна

Да ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства

 

Касцюкоўшчынай блаславёныя

Бараноўскі Алесь. Антрапалогія будучыні ў паэзіі Аркадзя Куляшова  (3)

Іваноў Яўген. Афарызмы ў мове твораў Аркадзя Куляшова: Да праблемы вывучэння і лексікаграфічнага апісання (8)

Марозава Алена. Рамантычна-псіхалагічная інтэрпрэтацыя вобразаў у тэлепастаноўках паводле твораў Аркадзя Куляшова (13)

Сінькова Людміла. Спасцігаючы перажытае: лёс і лі­рыка Аляксея Русецкага  (16)

Тычко Галіна. Духоўная і побытавая культура беларусаў як форма адлюстравання нацыянальнай ідэнтычнасці ў творах Івана Чыгрынава (19)

Бязлепкіна-Чарнякевіч Аксана. Некалькі жыццяў Васіля Хомчанкі: парадоксы літаратурнай легітымізацыі (23)

Карлюкевіч Алесь. Прыродазнаўчая эсэістыка Рыгора Ігнаценкі (27)

Азаранка Наталля. “Пісьмянкоў луг” – свята паэзіі ў родным кутку (29)

Старасценка Таццяна. Методыка вызначэння тэкставых рэпрэзентантаў бінарных канцэптаў: На матэрыяле твораў Алеся Пісьмянкова (31)

Шапашнікава Алена. Зачараваны роднай прыродай: Майстар пейзажа Антон Бархаткоў (35)

 

 

  Падрабязна

16 ліпеня ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі сталы аўтар часопіса "Роднае слова", настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” сярэдняй школы № 16 Мазыра Яўген Есіс у межах курсаў павышэння кваліфікацыі настаўнікаў-беларусаведаў пазнаёміў калег з актуальнымі матэрыяламі навуковага і метадычнага часопіса "Роднае слова". Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу-прэзентацыі, Яўген Валер'евіч засяродзіў увагу на асаблівасцях выкарыстання надрукаваных матэрыялаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, спецыфіцы арганізацыі пазакласнай дзейнасці. 
Таксама гаворка ішла пра змест летніх нумароў часопіса, публікацыі, прысвечаныя Яну Чачоту і Цётцы (А.Пашкевіч). А яшчэ педагогі  пазнаёміліся з анонсам  тэматычнага жнівеньскага нумара, прысвечанага Дню беларускага пісьменства.

  Падрабязна

У Дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся круглы стол “З архіваў часу. Невядомы вядомы мастак Васіль Быкаў”, падчас якога быў прэзентаваны аднайменны аўтарскі цыкл, што выходзіць на старонках часопіса “Роднае слова” з майскага нумара.

Прапанаваны фармат мерапрыемства ўжо традыцыйны для навуковага выдання і архіўнай установы, якія аб’ядноўвае плённае супрацоўніцтва. На гэты раз гаворка ішла пра дасюль маладаследаваныя старонкі жыццяпісу народнага пісьменніка Беларусі, звязаныя з яго захапленнем выяўленчым мастацтвам. Сапраўдным прарывам у гэтай тэме, найперш праз публікацыі ў “Родным слове”, стала праца біёграфа Васіля Быкава – Сяргея Шапрана, дзякуючы якой чытацкае ўспрыманне асобы пісьменніка ўзбагацілася ведамі пра Быкава-мастака.

 

  Падрабязна

9 ліпеня 2026 года а 15-й гадзіне ў Дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца мерапрыемства “З архіваў часу. Невядомы вядомы мастак Васіль Быкаў”, дзе пойдзе гаворка пра актуальныя архіўныя даследаванні, якія ўбачылі свет у публікацыях навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” і даюць адказ на шматлікія пытанні.


  • Ці захаваліся франтавыя малюнкі В. Быкава і што ён ілюстраваў у другой палове 1940-х і ў 1950-х гг. на старонках газеты “Гродзенская праўда”? 

  • Якія лекцыі па выяўленчым мастацтве занатоўваў?
  • Каго са славутых жывапісцаў капіраваў? 

  • Як выглядаюць на яго шаржах блізкія сябры А. Адамовіч, Р. Барадулін, Н. Гілевіч, У. Караткевіч? 

  • Як мастакі-графікі жартавалі з Быкава і як ён сам кпіў з сябе?
Каму прысвяціў апошнія малюнкі? 


У круглым стале возьмуць удзел супрацоўнікі архіўных і музейных устаноў, даследчыкі беларускай літаратуры, мастацтвазнаўцы і сваякі вядомых дзеячаў айчыннай культуры.
Падчас мерапрыемства будуць экспанавацца малюнкі пісьменніка, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а таксама адбудзецца перадача ў фонды БДАМЛМ часткі гродзенскага архіва Васіля Быкава, у тым ліку яго невядомых графічных прац. 

Шчыра запрашаем! Уваход вольны.

  Падрабязна

Літаратура і час

Бароўка Ванда. Феномен Алаізы Пашкевіч у мастацкім асэнсаванні беларускіх пісьменнікаў (3)

Бахановіч Наталля. Экфрасіс у стылявой тканцы прозы Алаізы Пашкевіч: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны (7)

Трус Мікола. Верш “Жняя” Янкі Купалы: гісторыка-біяграфічны кантэкст, архіўна-музейны дыскурс (11) 

Самахвалаў Дзмітрый. Складаны лёс і шчодры дар Паўла Пруднікава (15)

Трафімчык Анатоль. Вобраз маці ў паэзіі Віктара Гар­дзея: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны (16)

Бараноўскі Алесь. Мастацкая канцэпцыя малой радзімы ў лірыцы Віктара Гардзея: паміж біяграфізмам і міфатворчасцю (19)

Мішчанчук Ірына. Алесь Марціновіч – летапісец, які вяртае памяць (23)

Бязлепкіна-Чарнякевіч Аксана. Мадэль творчай самарэалізацыі Навума Гальпяровіча (27)

Мяцеліца Кірыл. Дапытлівы дух: Да 90-годдзя Вячаслава Чамярыцкага (30)

 

 

  Падрабязна

На старонках "Роднага слова" штогод  выходзіць праект "Памяць Вялікай Айчыннай". Сёлета яго склалі наступныя матэрыялы:

  • “Лёс, абарваны вайной: Трэці ў рэйтынгу Кастусь Пчалкоў" Віктара Жыбуля; 
  • "Шчасцю – быць!: Да 110-годдзя з дня нараджэння Натана Воранава" Наталлі Сяліцкай;
  • "Ваенная тэма ў творчасці маладых беларускіх мастачак: Лучнасць музаў: літаратурная спадчына і выяўленчае мастацтва" Алесі Іназемцавай;
  • "Дзяржаўная карцінная галерэя БССР на здымках пачатку Вялікай Айчыннай вайны"  Анастасіі Рубашнай;
  • "Сачыненне – апісанне помніка гісторыі (на прыкладзе помніка ахвярам фашызму): Урок беларускай мовы (VІІІ клас)"  Наталлі Васіленкі;
  • «“Не адышла ў гісторыю вайна”: Літаратурна-музычная кампазіцыя (ІХ–ХІ класы)» Аліны Зубко.

Электронную копію майскага нумара можна замовіць на сайце часопіса.

  Падрабязна

Літаратура і час

Кошман Павел. Родны край Яна Чачота: гістарычныя і прасторавыя складнікі вобраза (3)

Брадзіхіна Ала. Балада “Свіцязь” у мастацкай інтэрпрэтацыі паэтаў-філаматаў Адама Міцкевіча, Яна Чачота і Тамаша Зана (7)

Марозава Іна. Эліза Ажэшка: літаратурная спадчына ў люстэрку электроннага каталога Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі (11)

Варабей Марына. Рэцэпцыя творчасці Уладзіслава Сыракомлі ў рускай літаратурнай крытыцы другой паловы ХІХ ст.  (15)

Горны Аляксандр. “Ад веку мы спалі”: забыты беларускі гімн (19)

Карлюкевіч Алесь. Баранавічы: літаратурнае жыццё пасляваенных гадоў (22)

Шамякіна Марыя. Касмічная экспансія і зямная гісторыя: Паэма “Вяртанне на Зямлю” Аляксея Зарыцкага (25)

Уладзімір Гніламедаў, Мікола Мікуліч. Ідыястылі ў сучаснай беларускай літаратуры: На прыкладзе творчасці Навума Гальпяровіча, Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа  (29)

Сопікава Валянціна. Еўдакія Лось, Вера Вярба, Галіна Загурская: сонечныя радкі паэтэс Віцебшчыны (34)

 

 

  Падрабязна
ЛІТАРАТУРА І ЧАС
Бідная Ганна. “Хронічка літоўскіх князёў” – помнік літаратуры Вялікага Княства Літоўскага 3
Хронічка літоўскіх князёў ад перасялення італьянцаў на чале з Публіем Лібонам, ці, як літоўская гісторыя піша, Палямонам, даведзеная да Ягелонаў 5
Дрозд Зміцер. Цяжар канчатковай вывучанасці: Ці быў каталіцкі мітрапаліт Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч дзядзькам Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу? 8
Мікуліч Мікола. “Поўны мы жыццёвай прагі…”: Невядомыя вершы Яўгена Бартуля 13
Фіцнер Таццяна. Трансфармацыя традыцыйнай сям’і ў мастацкіх тэкстах Алены Брава 17
Мотрэнка Таццяна. Візуальная паэзія Людкі Сільновай: Сінтэз слова і графікі 22
МОВЫ РЫСЫ НЕПАўторныя
Барковіч Аляксандр. Камунікацыя: метамоўны патэнцыял 26
Дзятко Дзмітрый. Перыядызацыя гісторыі беларускай лексікаграфіі: XIII – пачатак ХХ ст. Працяг. 30
Старасценка Таццяна. Метафара ў камунікатыўнай прасторы мастацкага дыскурсу 34
Макарэвіч Міхаіл. Мянушкі ў творах Віктара Казько 36
Трухан Тамара. Адлюстраванне ткацкай лексікі ў “Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі” 38
Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды. Працяг. 42
Бандалетава Наталя. Разводдзе, паводка, навадненне: Прафесійная лексіка 44
Шабовіч Мікалай. Прыпын – рассвіт: Аказіянальная лексіка 20 – 30-х гг. ХХ ст. 46
МЕТОДЫКА І ВОПЫТ
Валочка Ганна. Міжнародная ацэнка адукацыйных дасягненняў вучняў (PISA): Чытацкая пісьменнасць 50
Быстракова Наталля, Зелянко Вольга, Турчанка Ірына. Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум: Правапіс звонкіх і глухіх зычных 54
Ржавуцкая Марына, Мароз Святлана. Тэматычныя трэніровачныя практыкаванні па беларускай мове: Дзеяслоў 57
Шчасная Кацярына. Словазлучэнне. Просты сказ: Тэматычны кантроль (VIII клас) 61
Варановіч Валерый, Караткевіч Вячаслаў, Праскаловіч Вольга, Радзевіч Аляксандр, Якуба Святлана. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: Трэці (абласны) этап хххііі рэспубліканскай алімпіяды. 2016/17 навучальны год (ХІ клас) 63
КАЛІ ЗАКОНЧЫЎСЯ ЎРОК
Карпечына Таццяна. Быць на зямлі чалавекам (ХІ клас) 67
Чамецьева Святлана. Свята народнай прозы 71
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ І СУСВЕТНАЯ КУЛЬТУРА
Грушэцкі Алег. Агата Грушэцкая: Царыца расійская, родам з зямель ліцвінскіх 74
Жыдовіч Уладзіслаў. Медыятэхналогіі як новы мастацкі сродак стварэння візуальнага вобраза дзіцячага лялечнага спектакля 79
Карлюкевіч Алесь. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Беларусі: Пухавіцкі край. Працяг. 85
Трапянок Уладзімір. Аўдыяльнае ўвасабленне паэзіі Максіма Танка на Беларускім радыё 89
Хуншань Чжан. Традыцыйнае кітайскае пахаванне 92
 
Літаратурны ветразь. Драбышэўская Валянціна. “Стане шчасце тваё адлюстроўвацца ў подыху слова…”: (73).
Паэтычная старонка. Бартуль Я. Песня віхру, Веснарунь, “Мільёны дыяментаў зорак…”, “Ці не лепш без думак жыці?..”, Праз вакно (16). Вярцінскі А. “Была ўзрушанасць парыва…” (64), Жыццё даецца, каб жыццё тварыць (67). Галубовіч Л. “Ёсць два няведанні, ў якіх вучуся…” (67). Пасканная Г. Як мы любілі ў хованкі гуляць (67). Багдановіч М. Пагоня (68). Танк М. “Простае шчасце людское…” (69). Янішчыц Я. Ты пакліч мяне. Пазаві (69). Панчанка П. Герой (69). Колас Я. “О, край родны, край прыгожы!..”. Купала Я. “І прыйдзе новых пакаленняў…” (70). Грахоўскі С. “Чалавеку патрэбна не слава…” (70). Драбышэўская В. Квітнеючай зоркай астрала, У стане гамака, Не ліст, Малітва (73).
Крытыка і бібліяграфія. Ялынцава І. Скарбонка жывога слова: пра “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы” пад рэд. І. Л. Капылова (48).
Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 год. Чэрвень (41, 66).
Песню бярыце з сабою. Чаромхавы водар (верш Т. Трафімавай, муз. Л. Шурмана) (96).