Асабісты кабінет

Незвычайным для навуковага СМІ фарматам правядзення здзівіла гасцей святочная прэзентацыя мастацка-асветніцкіх праектаў часопіса “Роднае слова”, якая адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства ішла гаворка пра сумесныя ініцыятывы, што ажыццяўляюцца ў кожным нумары навуковага і метадычнага выдання і набліжаюць да спасціжэння жаночай мудрасці, таленту і прыгажосці праз мастацтва. 
Наведвальнікі пазнаёміліся з мастацкім лагатыпам, які сёлета пазначае старонкі публікацый, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны. У яго аснову легла праца маладой беларускі, мастачкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярыны Масэ. Яе сучаснае асэнсаванне традыцыйнага мастацтва беларускай выцінанкі, якая аднесена ЮНЕСКА да нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, нібы сімвалізуе стваральную моц жанчын ХХІ стагоддзя. Гэтая тэма стала лейтматывам усёй прэзентацыі.     
Праект “Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны”, прэм’ера якога адбылася ў сакавіцкім выпуску “Роднага слова” і была прысвечана сучаснай жаночай паэзіі, прадставіла дырэктар установы, доктар мастацтвазнаўства Вольга Папко
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь выступае на старонках часопіса з праектам “Лучнасць музаў: літаратурная спадчына і выяўленчае мастацтва”. Падчас мерапрыемства экспанаваўся твор, які належыць да залатога фонду гэтай установы і захоўвае вобраз адной з самых нязломных беларусак ХХ ст.: жывапісны партрэт Арыядны Казей, створаны мастачкай Лідзіяй Эрлер. Пра яго расказаў галоўны захавальнік цэнтра і аўтар публікацыі ў лютаўскім нумары “Роднага слова” Алег Ладзісаў.

  Падрабязна

Літаратура і час

Трус Мікола. Светапоглядныя ўстаноўкі і літаратурная творчасць Змітрака Бядулі (Ясакара) 1916–1922 гг.: рэтраспектыўны дыскурс (3)

Сабуць Аліна. Канцэпты краса, душа як дамінанты мыслення ў ранняй публіцыстыцы Змітрака Бядулі  (9)

Бароўская Ірына. “Ты – яснацвет…”: Творчы шлях Змітрака Бядулі (12)

Вабішчэвіч Таццяна. Сямейнае кола Лявона Гмырака: новыя факты да біяграфіі  (15)

Баўтрэль Інеса. “Самому Словам стаць!”: Паэзія Рамана Тармолы-Мірскага (20)

Бароўка Ванда. Запрашэнне да роздуму: проза Валянціны Коўтун  (24)

Смолка Вікторыя. Музычныя вобразы і іх творчае ўвасабленне ў лірычным свеце Валянціны Коўтун (28)

Кісліцына Ганна. Творчасць Таццяны Мушынскай як узор жаночай прозы: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны (32)

Трафімчык Анатоль. Экалагічная праблематыка ў паэзіі Віктара Гардзея (35)

Новік Марыя. “Суніцамі пахне Айчына…”: Паэтычнае слова Міхася Рудкоўскага (39)

 

 

  Падрабязна

У апошні сакавіцкі дзень у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”», якое ладзілася ў межах музейнага праекта “Літаратурная брама XXI стагоддзя”. З прывітальным словам да гасцей звярнулася намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова.

Падчас імпрэзы прысутныя даведаліся пра сёлетнія праекты часопіса, многія з якіх ажыццяўляюцца ў кантэксце галоўнай тэмы 2026-га, абвешчанага Годам беларускай жанчыны.

 

  Падрабязна

Сябры, запрашаем правесці гэты вясновы тыдзень разам з намі! Ён абавязкова будзе запамінальным! 
Каб даведацца пра самыя яркія імпрэзы найбліжэйшых дзён, слухайце праграму “Творчы вечар” на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, якая выйшла ў эфір напярэдадні. 
У гутарцы з вядучай Галінай Шаблінскай галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран прэзентавала слухачам першы вясновы нумар “Роднага слова”, прысвечаны жаночай творчасці, расказала пра яго адметнасць, падзялілася рэдакцыйнымі сакрэтамі, анансавала новыя праекты і хуткія мерапрыемствы.
Далучайцеся! Будзем рады сустрэчы!

  Падрабязна

«У люстэрку “Роднага слова”» – пад такой назвай у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса Наталляй Шапран. 
Вядучую ў галіне айчыннай гуманітарыстыкі ўстанову і выданне аб'ядноўвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва, таму мерапрыемства, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны, прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы, а яго арганізатары імкнуліся перадаць тонкасць, далікатнасць і прыгажосць, з якімі традыцыйна асацыіруецца жаночы вобраз.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Папко, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Вольга Сяргееўна Юшкевіч, а таксама дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў.

 

  Падрабязна

У дзень 95-годдзя мастака ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачала працу выстава "Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага".
Гэта партнёрскі праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і часопіса "Роднае слова", на старонках якога на працягу трох гадоў выходзяць публікацыі даследчага цыкла "У анталогію беларускага шаржу".

Наведвальнікі юбілейнай выставы ўбачаць не толькі шаржы на самых вядомых беларускіх літаратараў, але і іх фотапартрэты.

 

  Падрабязна

Літаратура і час

Трус Мікола. Люцыя і Ванда Лявіцкія: штрыхі да жыццяпісаў жонкі і дачкі пісьменніка Ядвігіна Ш. (3)

Папко Вольга. “Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца”: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны. Прэм’ера (9)

Гніламедаў Уладзімір, Мікуліч Мікола. Пошук вядзе ў глыбіню: сучасная жаночая паэзія (10)

Бараноўскі Алесь. Паэзія як духоўнае служэнне: экзістэнцыйна-рэлігійныя аспекты ў лірыцы Ірыны Багдановіч (15)

Шматкова Ірына. Транслінгвізм паэзіі Людкі Сільновай (19)

Скібіцкая Людміла. Творчыя пошукі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой у камунікатыўнай прасторы сучаснай літаратуры для дзяцей і юнацтва  (23)

Бараноўскі Алесь. Архіўнае адкрыццё як ключ да інтэрпрэтацыі: Невядомая сцэна з п’есы “Брама неўмі­ручасці” Кандрата Крапівы  (27)

Ганчарова-Цынкевіч Таццяна. Кандрат Крапіва – дзецям (30)

Вараб’ёў Васіль. Вечны Настаўнік: Да 100-годдзя Барыса Стральцова (33)

Давідоўскі Зміцер. Адкрывальнік імёнаў Генадзь Кісялёў (35)

Ліс Марына. Юльян Пшыркоў у люстэрку асабістага архіва і ўспамінаў (37)

 

 

  Падрабязна

Яркае вясновае неба, цеплыня сяброўскіх усмешак, шчырая радасць ад сустрэчы аднадумцаў. Менавіта ў такой атмасферы прайшла прэзентацыя нумара “Роднага слова”, прысвечанага 85-годдзю філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Над гэтым праектам рэдакцыя часопіса і купалаўцы працавалі амаль цэлы год. Вынікам сутворчасці стаў адметны выпуск выдання, які годна прадставіў шырокую панараму актуальных навуковых даследаванняў гарадзенцаў.

У прэзентацыі, якая адбылася ў навуковай бібліятэцы ўніверсітэта, узялі ўдзел галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран, прарэктар па навуковай працы Купалаўскага ўніверсітэта Наталля Башун, дэкан філфака Святлана Ганчар, а таксама выкладчыкі, выпускнікі, сённяшнія студэнты і нават абітурыенты факультэта. Мадэратарам мерапрыемства выступіў загадчык навуковай  бібліятэкі ўніверсітэта Мікалай Грынько. 

Наперадзе новыя праекты і ўмацаванне традыцый прафесійнага ўзаемадзеяння, што злучае “Роднае слова” і філолагаў Гродзеншчыны не адно дзесяцігоддзе.

  Падрабязна

 

Мінулы тыдзень у краіне прайшоў пад знакам увагі да роднай мовы. Рэдакцыя навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова таксама запрасіла чытачоў і ўсіх аматараў беларускай мовы правесці гэты тыдзень разам.

Прапануем вашай увазе дайджэст падзей, якія адбыліся напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

Цэнтральным мерапрыемствам тыдня стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Васількоў шапатліваю моваю…”, які “Роднае слова” ладзіла сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і каналам “Культура” Беларускага радыё. Найлепшых юных мовазнаўцаў краіны віталі ў вялікай зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.

 

  Падрабязна
ЛІТАРАТУРА І ЧАС
Бідная Ганна. “Хронічка літоўскіх князёў” – помнік літаратуры Вялікага Княства Літоўскага 3
Хронічка літоўскіх князёў ад перасялення італьянцаў на чале з Публіем Лібонам, ці, як літоўская гісторыя піша, Палямонам, даведзеная да Ягелонаў 5
Дрозд Зміцер. Цяжар канчатковай вывучанасці: Ці быў каталіцкі мітрапаліт Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч дзядзькам Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу? 8
Мікуліч Мікола. “Поўны мы жыццёвай прагі…”: Невядомыя вершы Яўгена Бартуля 13
Фіцнер Таццяна. Трансфармацыя традыцыйнай сям’і ў мастацкіх тэкстах Алены Брава 17
Мотрэнка Таццяна. Візуальная паэзія Людкі Сільновай: Сінтэз слова і графікі 22
МОВЫ РЫСЫ НЕПАўторныя
Барковіч Аляксандр. Камунікацыя: метамоўны патэнцыял 26
Дзятко Дзмітрый. Перыядызацыя гісторыі беларускай лексікаграфіі: XIII – пачатак ХХ ст. Працяг. 30
Старасценка Таццяна. Метафара ў камунікатыўнай прасторы мастацкага дыскурсу 34
Макарэвіч Міхаіл. Мянушкі ў творах Віктара Казько 36
Трухан Тамара. Адлюстраванне ткацкай лексікі ў “Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі” 38
Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды. Працяг. 42
Бандалетава Наталя. Разводдзе, паводка, навадненне: Прафесійная лексіка 44
Шабовіч Мікалай. Прыпын – рассвіт: Аказіянальная лексіка 20 – 30-х гг. ХХ ст. 46
МЕТОДЫКА І ВОПЫТ
Валочка Ганна. Міжнародная ацэнка адукацыйных дасягненняў вучняў (PISA): Чытацкая пісьменнасць 50
Быстракова Наталля, Зелянко Вольга, Турчанка Ірына. Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум: Правапіс звонкіх і глухіх зычных 54
Ржавуцкая Марына, Мароз Святлана. Тэматычныя трэніровачныя практыкаванні па беларускай мове: Дзеяслоў 57
Шчасная Кацярына. Словазлучэнне. Просты сказ: Тэматычны кантроль (VIII клас) 61
Варановіч Валерый, Караткевіч Вячаслаў, Праскаловіч Вольга, Радзевіч Аляксандр, Якуба Святлана. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: Трэці (абласны) этап хххііі рэспубліканскай алімпіяды. 2016/17 навучальны год (ХІ клас) 63
КАЛІ ЗАКОНЧЫЎСЯ ЎРОК
Карпечына Таццяна. Быць на зямлі чалавекам (ХІ клас) 67
Чамецьева Святлана. Свята народнай прозы 71
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ І СУСВЕТНАЯ КУЛЬТУРА
Грушэцкі Алег. Агата Грушэцкая: Царыца расійская, родам з зямель ліцвінскіх 74
Жыдовіч Уладзіслаў. Медыятэхналогіі як новы мастацкі сродак стварэння візуальнага вобраза дзіцячага лялечнага спектакля 79
Карлюкевіч Алесь. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Беларусі: Пухавіцкі край. Працяг. 85
Трапянок Уладзімір. Аўдыяльнае ўвасабленне паэзіі Максіма Танка на Беларускім радыё 89
Хуншань Чжан. Традыцыйнае кітайскае пахаванне 92
 
Літаратурны ветразь. Драбышэўская Валянціна. “Стане шчасце тваё адлюстроўвацца ў подыху слова…”: (73).
Паэтычная старонка. Бартуль Я. Песня віхру, Веснарунь, “Мільёны дыяментаў зорак…”, “Ці не лепш без думак жыці?..”, Праз вакно (16). Вярцінскі А. “Была ўзрушанасць парыва…” (64), Жыццё даецца, каб жыццё тварыць (67). Галубовіч Л. “Ёсць два няведанні, ў якіх вучуся…” (67). Пасканная Г. Як мы любілі ў хованкі гуляць (67). Багдановіч М. Пагоня (68). Танк М. “Простае шчасце людское…” (69). Янішчыц Я. Ты пакліч мяне. Пазаві (69). Панчанка П. Герой (69). Колас Я. “О, край родны, край прыгожы!..”. Купала Я. “І прыйдзе новых пакаленняў…” (70). Грахоўскі С. “Чалавеку патрэбна не слава…” (70). Драбышэўская В. Квітнеючай зоркай астрала, У стане гамака, Не ліст, Малітва (73).
Крытыка і бібліяграфія. Ялынцава І. Скарбонка жывога слова: пра “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы” пад рэд. І. Л. Капылова (48).
Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 год. Чэрвень (41, 66).
Песню бярыце з сабою. Чаромхавы водар (верш Т. Трафімавай, муз. Л. Шурмана) (96).