Асабісты кабінет

11 кастрычніка 2018 г. у Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі адбылася сустрэча галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова” Зоі Іванаўны Падліпскай з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры сталіцы.

Падчас размовы галоўны рэдактар нагадала прысутным гісторыю стварэння навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, пазнаёміла з накірункамі дзейнасці рэдакцыі, паведаміла пра новыя праекты і звярнула ўвагу настаўнікаў роднай мовы і літаратуры на неабходнасць больш прадуктыўнага супрацоўніцтва педагогаў з іх профільнымі выданнямі “Роднае слова” і “Беларуская мова і літаратура”.

Адказны сакратар рэдакцыі Вольга Барздова прэзентавала настаўнікам асобныя нумары часопіса “Роднае слова”.

 

Больш фотаздымкаў