Асабісты кабінет

Узоры тэм вусных выказванняў, прапанаваных на ІV этапе ХХVІІ Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры.

УЗОРЫ ТЭМ ВУСНЫХ ВЫКАЗВАННЯЎ, ПРАПАНАВАНЫХ НА
ІV ЭТАПЕ ХХVІІ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Білет 1
1. Ды кім ні станеш у жыцці ты,
Будзь да сяброў заўжды адкрыты,
І не забудзь...
Вячаслаў Рагойша.
2. Сапраўдны майстар літаратурнага пейзажу – гэта...
Білет 2
1. Прырода – найцікавейшая кніга...
Якуб Колас.
2. Мая матуля…
Білет 3
1. ...Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў…
Якуб Колас.
2. Мы з маім класным кіраўніком...
Білет 4
1. Не вечна ўсё пад месяца сярпом...
Аркадзь Куляшоў.
2. Мінск – сталіца нашай Бацькаўшчыны – пачынаўся на летапіснай Нямізе.
Білет 5

1. Жыве Беларусь – маладосці крыніца!
Эдзі Агняцвет.
2. 21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Білет 6

1. Усё, аб чым нам марыцца, –
Збываецца ў жыцці.
Мікола Хведаровіч.
2. Музыка, якую я люблю.
Білет 7
1. Над полем шырокім, над борам высокім світае.
Дзень добры, прастор салаўіны, Айчына святая!
Язэп Пушча.
2. Мой любімы пісьменнік.
Білет 8
1. Вобразы мілыя роднага краю!..
Якуб Колас.
2. Калі я скончу школу...
Білет 9
1. Як хораша таму на свеце жыць,
Хто мае мару...
Аляксей Зарыцкі.
2. Мой любімы літаратурны персанаж.
Білет 10
1. Я не ведаю, не ведаю прыгажэйшае зямлі!
Васіль Жуковіч.
2. Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.